Top.Mail.Ru

Да ўсебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» падключыліся рэгіёны

14 сакавіка пашпарты, падарункі і віншаванні атрымалі дзеці, якія паспелі вызначыцца сваімі талентамі і здольнасцямі, з чатырох абласцей. Заўтра акцыя працягнецца.


Напярэдадні Дня Канстытуцыі на ўрачыстае мерапрыемства ў Брэсцкі абласны тэатр драмы запрасілі найлепшых прадстаўнікоў школьнай моладзі, якія ў свае юныя гады ўжо вызначыліся поспехамі ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці. Галоўны дакумент грамадзяніна краіны ім уручылі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык і іншыя вядомыя ў рэгіёне людзі.

Кіраўнік вобласці прывітаў маладых людзей, пажадаў ім добра вучыцца, дабіцца вялікіх поспехаў у жыцці на карысць любімай Радзімы. Пашпарты атрымалі юнакі і дзяўчаты з усіх раёнаў вобласці. Кожны з іх з гордасцю і поўным правам вымавіў: «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Кіраўнік Віцебшчыны Аляксандр Субоцін уручыў пашпарты 30 школьнікам-актывістам. Урачыстае мерапрыемства прайшло на пляцоўцы канцэртнай залы «Віцебск». «Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь — гэта вялікі гонар. Дзе б ні быў беларус — на сваёй зямлі або за мяжой, — ён ганарыцца прыналежнасцю да сваёй краіны. Кожны з нас упэўнены, што наша жыццё, свабода, правы надзейна абаронены дзяржавай, галоўнае — не спыняцца на дасягнутым», — звярнуўся да школьнікаў старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў рамках акцыі ўручыў пашпарты 26 юнакам і дзяўчатам. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Палацы культуры вобласці. Цырымоніі папярэднічала дыялогавая пляцоўка «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — аснова грамадзянскасці і патрыятызму беларускага грамадства».

«Асноўны Закон краіны з’яўляецца надзейным гарантам міру, стабільнасці і дабрабыту грамадзян, — звярнуўся да маладых людзей губернатар. — Сёння ў вас ёсць добрыя, роўныя стартавыя ўмовы для таго, каб самарэалізавацца і рухацца наперад. Перакананы, што кожны з вас яшчэ зробіць свой унёсак у развіццё і росквіт не толькі Магілёўшчыны, але і ўсёй Беларусі».

Найлепшым прадстаўнікам моладзі Мінскай вобласці пашпарты ўручаў першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Васіль Сысоеў. Дзеля гэтага 22 старшакласнікі з розных раёнаў прыбылі ў Палац Рэспублікі.

Фота ТК moymogіlev

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю