Top.Mail.Ru

Чашнікі гатовы сустракаць фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці «Дажынкі-2025»

У райцэнтры наводзяць апошні глянец да маштабнага мерапрыемства, якое адбудзецца ў суботу 4 кастрычніка.


Як расказаў старшыня Чашніцкага райвыканкама Дзмітрый Станкевіч, у ліку ўжо здадзеных у эксплуатацыю аб’ектаў — аўтазаправачны комплекс РУП «Беларуснафта», гімназія, дзіцячыя бібліятэка і школа мастацтваў, раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, дваровая тэрыторыя на скрыжаванні вуліц Ленінскай і Савецкай. У пераліку аб’ектаў, якія адкрыюцца ў рамках святкавання, ёсць новыя: ТАА «Лукомльскі кансервавы завод», разлікова-касавы цэнтр РУП «Віцебскэнерга», кабінет камп’ютарнай тамаграфіі ў Новалукомльскай ЦРБ, а таксама адрамантаваны вузел паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта».

photo_2025-10-02_15-05-10.jpg

Прыкметна змяніліся Чашнікі: у 13 шматкватэрных дамах выкананы капітальны рамонт, абноўлена больш за 75 тыс. квадратных метраў пакрыцця праезнай часткі вуліц і каля 20 тыс. «квадратаў» тратуараў, мост на вуліцы Будаўнічай, вулічнае асвятленне, цэнтральная плошча. З’явіліся ўтульныя зоны адпачынку, малыя архітэктурныя формы. Асвяжылі прыналежныя ім будынкі і прылеглыя тэрыторыі ўсе прадпрыемствы і арганізацыі горада.

Да навядзення парадку ля сваіх дамоў далучыліся жыхары прыватнага сектара. На дапамогу адзінокім ветэранам працы прыйшлі калектывы, дзе яны былі заняты. Кожны сапраўдны гаспадар сустракае гасцей парадкам, чысцінёй, прыгажосцю.

— Усё, што зроблена — пабудавана, рэканструявана, адрамантавана — пры падрыхтоўцы да вялікага свята, паслужыць памаладзеламу райцэнтру доўгія гады, — упэўнены Дзмітрый Станкевіч.

Святлана ЯКАЎЛЕВА, фота з адкрытых крыніц.

Чытайце таксама: Як Чашнікі рыхтуюцца прымаць абласныя «Дажынкі»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю