Top.Mail.Ru

Чаму маладыя кітайцы не выкідваюць пакеты ад дастаўкі ежы?

Сёння многія маладыя кітайцы лічаць пакеты ад дастаўкі ежы не смеццем, а аб’ектам калекцыянавання. Яны акуратна складаюць іх у скрыні стала, упрыгожваюць імі сцены, а таксама ператвараюць у арганайзеры, сумкі ці падстаўкі пад шклянкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»



22-гадовая аспірантка Сун Кайлі — сапраўдны калекцыянер: на паліцы ў яе пакоі стаяць дзясяткі фірмовых папяровых пакетаў з ілюстрацыямі і выявамі любімых артыстаў. У яе калекцыю рэгулярна трапляюць лімітаваныя серыі ўпаковак, якія кававыя брэнды выпускаюць па некалькі разоў на тыдзень. «Прыгожыя пакеты, развешаныя па сценах або ўклееныя ў альбом, робяць жыццё ярчэйшым», — кажа яна.

Аматарка рукадзелля Сян Лі назапасіла некалькі дзясяткаў пакетаў з незвычайнымі малюнкамі. Тэрмапакеты яна перарабляе ў паўсядзённыя торбачкі, чахлы для навушнікаў і падстаўкі пад кружкі, а шчыльныя пакеты са шматразовай зашпількай служаць ёй торбамі для ланч-боксаў на працягу некалькіх месяцаў.

У сацыяльных сетках тэмы «калекцыя пакетаў ад дастаўкі» і «пераробка пакетаў з-пад чаю з малаком» збіраюць тысячы публікацый. За такім ростам цікавасці да пакавання стаяць галіновыя змены. Штодзённая колькасць заказаў праз сэрвісы дастаўкі ў Кітаі даўно перавысіла 100 млн. Рынак чайных напояў зрушыўся з масавай вытворчасці да барацьбы за лаяльнасць кліентаў. Упакоўка стала ключавой прыладай, які дапамагае вылучыцца сярод канкурэнтаў.

Прафесар факультэта рэкламы і медыяэканомікі Кітайскага народнага ўніверсітэта Ван Фэй тлумачыць гэты феномен зменай камунікацыйнай логікі: «Упакоўка — гэта стабільны носьбіт брэнда ў паўсядзённым жыцці спажыўца». На яе думку, брэнд перастае проста мільгаць перад вачыма і пачынае па-сапраўднаму суправаджаць чалавека. Прафесар адзначае, што моладзь, захоўваючы ўпадабаны пакет, пакідае сабе не рэч, а вызначае такім чынам стыль жыцця і спосаб самавыяўлення.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю