У канцы лістапада мінулага года ён здзейсніў за адну ноч 9 крадзяжоў з аўто.
— Ва ўсіх выпадках дзверы машын былі не зачынены, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — Злодзей браў усё, што трапляла пад рукі, — магнітолы, bluetooth-калонкі, грошы, ключы ад машыны. На Mercedes-Benz Sprinter ён нават пракаціўся пару кварталаў. Акрамя гэтага скраў з гаспадарчай пабудовы электравеласіпед. Знайсці невядомага атрымалася па слядах абутку, якія эксперт-крыміналіст Быхаўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых

экспертыз канфіскаваў з месца здарэння. Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы беспрацоўны 40-гадовы мясцовы жыхар. Па яго красоўках і канфіскаваных з месца злачынства слядах абутку праведзена судовая трасалагічная экспертыза і ўстаноўлена супадзенне па агульных прыкметах.
Выкрадзенае часткова канфіскаванае, астатняе мужчына паспеў прадаць.
Крымінальная справа ў дачыненні да фігуранта накіравана ў суд Быхаўскага раёна.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці