Удзельнікамі патрыятычнай акцыі сталі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Белая Русь» з Магілёва, Бялыніцкага, Быхаўскага і Клічаўскага раёнаў.
Спікеры гаварылі пра адзінства народа ў мінулым і цяперашнім. На думку намесніка старшыні Рэспубліканскага савета РГА «Белая Русь» Андрэя Басака, вельмі важна, каб Дзень народнага адзінства, які мы адзначаем 17 верасня, стаў для кожнага святам у сэрцы.
— Свята пачынаецца ўнутры нас, калі мы разумеем яго важнасць, — падкрэсліў ён. — Да яго нас падштурхнуў 2020 год, які стаў пераломным у нашым жыцці. Мы шмат робім для таго, каб данесці да людзей гістарычную праўду, растлумачыць, як узнікла гэтае свята і якое значэнне мае. Мы гаворым аб дасягненнях, аб міры, аб развіцці. І каб усё гэта засталося з намі, трэба захоўваць адзінства. Мы рады, што сёння моладзь БРСМ уступае ў рады нашага аб’яднання. Яна бачыць, якія сацыяльныя гарантыі ёй дае наша беларуская дзяржава
За тры гады грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», якое ініцыявала гэты марафон, наведала 51 райцэнтр краіны. Арганізатары ставяць перад сабой мэту пабываць у кожным маленькім горадзе Беларусі. Фіналам марафону стане мерапрыемства, якое пройдзе ў Нацыянальнай Акадэміі навук у Мінску 16 верасня.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з тэлеграм-канала mogilevnewsby