Top.Mail.Ru

Бізнес-форум «Дзяржава і бізнес: партнёрства для ўстойлівага развіцця» праходзіць 20 лістапада ў Віцебскай вобласці

Падобнае мерапрыемства абласнога маштабу арганізавана на Віцебшчыне другі раз. На гэты раз месцам яго правядзення стаў дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына» ў Лепельскім раёне. Акрамя таго, што абмяркуюць свае пытанні, удзельнікі форуму змогуць азнаёміцца з магчымасцямі і базай аздараўленчай установы. 


На палях форуму размешчаны выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі ВДУ імя П. М. Машэрава, ВДТУ, ПДУ імя Ефрасінні Полацкай, інкубатара малога прадпрымальніцтва «Закон і парадак». Арганізаваны майстар-класы і бізнес-гульні па тэматыцы інавацыйнага і маладзёжнага прадпрымальніцтва з ухілам на дасягненне мэт устойлівага развіцця. 

На пленарным пасяджэнні будуць раскрыты такія тэмы, як дзяржаўная падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, крэдытаванне, удасканальванне падатковага заканадаўства, стартап-рух. Спікеры раскажуць аб рэалізацыі ініцыятывы па стварэнні адукацыйнай платформы «ESG адукацыя» на аснове тэхналогій анлайн-навучання, аб праекце «Практыка росту». Агульны вектар форуму абазначаны ў адной з тэм выступленняў: «Сінергія адукацыі і тэхнапаркаў: ключ да ўцягнення моладзі ў інавацыйныя праекты».

Святлана ЯКАЎЛЕВА, 

фота дадзена Віцебскім абкамам БРСМ. 

Чытайце таксама: Стартаваў Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва — 2025

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю