Сёння на заплечніках маладых кітайцаў можна ўбачыць усё: афіцыйныя сувеніры зорак, фанацкую прадукцыю, аўтарскія вырабы незалежных дызайнераў. Цэны вар’іруюцца ад некалькіх дзясяткаў да сотняў юаняў.
Гэта мода адлюстроўвае глыбокае запатрабаванне моладзі ў эмацыянальным спажыванні і групавой ідэнтычнасці. Па звестках платформы Future Marketing, з 2013 года індустрыя «эмацыянальнага спажывання» ў Кітаі штогод расце прыкладна на 12 %, і, як чакаецца, сёлета аб’ём рынку перавысіць 2 трлн юаняў.
Аспірантка Дын Фэнлэй калекцыянуе бірулькі Disney і плюшавыя талісманы ўніверсітэтаў. Яна падбірае ўпрыгожванні па стылі і сезоне, каб заплечнік станавіўся ўнікальным. Мілыя цацкі падтрымліваюць яе падчас вучобы: «Быццам любімы персанаж Disney сядзіць побач і чытае разам са мной».
У калекцыі Чжан Цін, якая працуе ў Пекіне, больш за 20 бірулек. Для яе кожны з іх — не толькі адлюстраванне настрою, але і частка вобразу. Яна падзялілася, што ў яе ёсць карычневы заплечнік, які выглядае сумна, але варта павесіць бірулькі ў выглядзе кубка кавы ці мілых звяркоў, і ён адразу зменяецца. У падарожжах Чжан купляе бірулькі як сувеніры: панду — у Чэнду, слонікаў — у Юньнані.
У кітайскай сацсетцы RED хэштэг «павесіць можна ўсё, што заўгодна» ўжо набрала звыш 87 млн праглядаў. Па звестках платформы Poizon, толькі ў верасні цікавасць да бірулек імкліва вырасла: пошукі — на 140 % і замовы — на 127 %.
Маленькія бірулькі адкрываюць вялікі рынак. Прадпрыемствы адсочваюць папулярныя трэнды і ўвесь час выпускаюць навінкі, прыцягваючы ўвагу моладзі. Кавярні і чайныя дораць бірулькі пры набыцці напояў, а музеі, выдавецтвы і турыстычныя ўстановы ператвараюць культурныя сімвалы і гістарычныя артэфакты ў бірулькі, дазваляючы традыцыйнай культуры стаць часткай паўсядзённага жыцця моладзі.
Напрыклад, выдавецтва «Народная літаратура» выпусціла серыю бірулек па творах вядомага пісьменніка Лу Сіня — плюшавыя бабы, фігурка персанажа Жуньту з апавядання «Радзіма», мініяцюра шаўкоўніцы. Толькі за месяц было прададзена больш за 2 тысячы штук па 30 юаняў кожная.