У 15-м пяцігадовым плане развіцця паштовай галіны Кітая вызначаны 10 асноўных задач, у тым ліку паляпшэнне паслуг і паскарэнне развіцця сучаснай сеткі дастаўкі і лагістыкі. У дакуменце, які выпушчаны сумесна Дзяржаўным паштовым упраўленнем і некалькімі іншымі ўрадавымі ўстановамі, таксама вызначаны канкрэтныя колькасныя паказчыкі на 2030 год, перадае «Сіньхуа».
Чакаецца, што ў 2030 годзе агульныя даходы паштовай галіны краіны дасягнуць 2,4 трлн юаняў, а агульны аб’ём дастаўкі — 290 млрд адпраўленняў. Паводле прагнозаў, толькі сектар экспрэс-дастаўкі прынясе даходы ў памеры 2 трлн юаняў, а аб’ём яго аперацый складзе 270 млрд пасылак.
Гэтыя мэтавыя паказчыкі таксама адлюстроўваюць рашучыя намаганні Кітая па пераадоленні разрыву паміж гарадамі і сельскай мясцовасцю: да 2030 года паштовая дастаўка будзе ажыццяўляцца ў 90 працэнтаў адміністрацыйных вёсак не менш як пяць разоў на тыдзень.
Што датычыцца якасці абслугоўвання, то паказчык своечасовай дастаўкі на працягу 72 гадзін у ключавых рэгіёнах складзе 88 працэнтаў. План таксама прадугледжвае, што да 2030 года 80 працэнтаў упакоўкі, якая выкарыстоўваецца кампаніямі экспрэс-дастаўкі, будзе адпавядаць «зялёным» стандартам.
Мікалай ЛІТВІНАЎ