Стваральнікі абяцаюць вялікую культурную праграму. Будуць працаваць фудкорты, горад майстроў, міні-кірмаш. Наведвальнікаў чакаюць нават мабільныя лазні.
Галоўнай падзеяй мерапрыемства стане адкрыты чэмпіянат па збору грыбоў «Лесавічок». Тых, хто назбірае гэтай смакаты больш за ўсіх, а таксама шчасліўчыкаў, якія знойдуць самы вялікі баравік, чырвонагаловік, падбярозавік, грузд, лісічку або апеньку чакаюць прызы ад партнёраў фестывалю — «Альфа Радыё», спецыяльнага праекта «Радыё Перамога» і брэнда "Гродфуд".У рамках фестывалю будзе прэзентаваны турыстычны патэнцыял Асіповіцкага краю. Прадстаўнікі Асіповіцкага вопытнага лясгаса правядуць традыцыйную экапрагулку да крыніцы святых Касмы і Даміяна, пакажуць грыбныя і ягадныя мясціны. А яшчэ будзе шмат канцэртаў і конкурсаў. Адзін з іх — «Суперсытка» — пазнаёміць з кулінарным мастацтвам ад удзельнікаў экафестывалю.
Нэлі ЗІГУЛЯ