Навiны
Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда: паглядзіце на яе незвычайную афарбоўку
Мілым відэа ў сваіх сацсетках падзялілася інструктар па іпатэрапіі Таццяна Церашкова. На яе ферме пад Гроднам нядаўна нарадзілася незвычайная авечка. Пра гэта паведаміла newgrodno.by
«Дэгустацыі будуць вясной». Прадпрымальнік з глыбінкі навучыўся вырошчваць крэветку ў нашых шыротах
У вёсцы Альхоўцы, што ў Ляхавіцкім раёне, набірае абароты ферма. Яе ўладальнік, прадпрымальнік Уладзімір Гатоўчыц, на справе даказвае, што і ў Беларусі можна вырасціць крэветку Розенберга.
Чаму аператары машыннага даення лічацца прафесійнай элітай?
Аператар машыннага даення на любой ферме — прафесійная эліта, кажа Гульнара Емяльяненка, кіраўнік МТК «Валосавічы» ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага» (таго самага калгаса Кіраўскага раёна, які ў часы СССР грымеў на ўсю краіну): «Зарплата ўсяго персаналу фермы залежыць ад якасці іх працы. Калі аператар будзе даіць сумленна, карова будзе даваць шмат малака. Сёння сярэднія надоі ў нас на ўзроўні 32 літраў у дзень ад кожнай каровы. З году ў год мы ўваходзім у тройку лідараў раёна па аб’ёме вытворчасці малака».