Навiны
У Магілёве ўзнагародзілі перадавікоў Прыдняпроўскага краю
У Магілёўскім абласным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы з раніцы ўрачыста. Шмат усмешак, музыкі, віншаванняў. Дзень сапраўды асаблівы, бо тут ушаноўваюць пераможцаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод гарадоў і раёнаў. У фае працуе выстава, прысвечаная Году беларускай жанчыны. На палотнах працаўніцы, майстрыхі, маці, жанчыны з ордэнамі і медалямі за баявыя і працоўныя заслугі.
Нагрудныя знакі «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы насельніцтва і студэнтаў» атрымалі 38 таленавітых навучэнцаў і студэнтаў
У Мінску на гэтым тыдні ўшаноўвалі таленавітую моладзь. Месцам уручэння ўзнагарод выбралі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У Зале Перамогі сабраліся галоўныя віноўнікі ўрачыстасці — навучэнцы і студэнты — пераможцы міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі.
Ордэнам Маці ўзнагароджаны 60 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і Мінска
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 60 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і горада Мінска. Адпаведны ўказ нумар 182 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Найлепшыя журналісты атрымалі ўзнагароды ад Міністэрства абароны
У Цэнтральным доме афіцэраў падвялі вынікі штогадовага творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва нашай краіны.