Навiны
Як на Драздах наводзілі парадак і чаму гэта важна
Гэтымі днямі ў краіне праходзіць рэспубліканская экалагічная акцыя «Беларусь сінявокая». Яна накіравана на навядзенне парадку і добраўпарадкаванне тэрыторый, прылеглых да сацыяльна значных водных аб’ектаў, а таксама на тое, каб нагадаць грамадству: прыроду трэба берагчы. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на вадасховішчы Дразды, дзе адбылося адно з мерапрыемстваў акцыі. Разам з супрацоўнікамі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, валанцёрамі, РГА «Белая Русь», БРСМ і Беларускі саюз жанчын (БСЖ) прыводзілі ў парадак бераг, даставалі смецце з вады і слухалі птушак. Да 28 красавіка далучыцца можа кожны — акцыя праходзіць ва ўсіх раёнах сталіцы.
Больш за 20 млн рублёў зароблена на рэспубліканскім суботніку
Больш за 20 млн рублёў зароблена на рэспубліканскім суботніку, які адбыўся 18 красавіка 2026 года. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Прадстаўнікі прафсаюзаў падчас суботніку працавалі на высадцы лесу, прыборцы паркаў і памятнікаў, у сельгасарганізацыях
Прафсаюзны актыў па традыцыі прымае актыўны ўдзел у суботніку. Высадка лесу, навядзенне парадку на розных тэрыторыях, догляд за памятнымі месцамі — выконваецца вялікі фронт работ па ўсёй краіне.
У Беларусі прайшоў рэспубліканскі суботнік
18 красавіка па ўсёй краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік
Падчас рэспубліканскага суботніка Прэзідэнт працаваў на пляцоўцы Нацыянальнага гістарычнага музея і парка Народнага адзінства
«Мы ўсё можам зрабіць»
Справа агульная, справа патрэбная
Сёння — Рэспубліканскі суботнік. Гэта не толькі добрая магчымасць папрацаваць дзеля любімай краіны. Гэта яшчэ і добрая традыцыя, якая нас аб’ядноўвае. Сучасны варыянт нашай спрадвечнай талакі, дзякуючы якой выжывалі і адбудоўваліся пасля любой навалы, насуперак любым выпрабаванням.
Ад пасадкі лесу да дапамогі сельгасарганізацыям — на рэспубліканскім суботніку прафсаюзамі запланавана правядзенне работ на розных участках
Прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый па традыцыі прымаюць актыўны ўдзел у суботніку. Высадка лесу, навядзенне парадку на розных тэрыторыях, догляд памятных месцаў — запланаваны маштабны фронт работ па ўсёй краіне.
«Прывітанне з СССР» і акцыя чысціні: прадпрыемствы ЖКГ Мінскай вобласці абяцаюць нясумны суботнік
На рэспубліканскім суботніку 18 красавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці ўдзельнікі могуць не толькі папрацаваць на карысць сваіх гарадоў, але і зрабіць працоўную вахту запамінальнай падзеяй. У гэтым ім дапамогуць прадпрыемствы ЖКГ, якія рыхтуюць насычаную забаўляльную праграму, паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Пацікавіліся, як наводзяць парадак пасля зімы ў розных рэгіёнах краіны. Спойлер: талакой і з настроем
Мінфін зацвердзіў парадак пералічэння сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку ў 2026 годзе
Міністэрства фінансаў зацвердзіла парадак пералічэння сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку ў 2026 годзе. Адпаведная пастанова Мінфіна ад 1 красавіка 2026 года № 14 рэгламентуе фінансавы бок правядзення мерапрыемства, паведамілі БелТА ў прэс-службе міністэрства.