Навiны
Другі тур нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні праходзіць у Палацы культуры Маладзечна
Другі тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні праходзіць у Палацы культуры горада Маладзечна ў рамках юбілейнага, XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», перадае БелТА.
Б’юць рэкорды рэйтынгаў, заваёўваюць сэрцы гледачоў. Пярцоў пра беларускія тэлеканалы
Беларускія тэлеканалы б’юць рэкорды рэйтынгаў, заваёўваюць сэрцы гледачоў, у іх з’яўляецца цэлая армія прыхільнікаў. Пра гэта журналістам перад пачаткам цырымоніі ўручэння ўзнагарод XVI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, паведаміла БелТА.
У Магілёве раздалі пуцёўкі на конкурс маладых выканаўцаў у Маладзечне
Магілёўскую вобласць на фінальным этапе ХХV Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў Маладзечне прадставяць саліст народнага ансамбля эстраднай песні «Арыён» Ілья Кубракоў, салістка ўзорнага вакальнага эстраднага ансамбля «Планета» Аляксандра Лепяцёнак і прадстаўніца Магілёўскага абласнога тэатра лялек Надзея Дзегцярова. Яны сталі пераможцамі другога адборачнага этапу конкурсу, які прайшоў сёння ў Магілёве.