Top.Mail.Ru

Другі тур нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні праходзіць у Палацы культуры Маладзечна

Другі тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні праходзіць у Палацы культуры горада Маладзечна ў рамках юбілейнага, XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», перадае БелТА.


Нацыянальны конкурс складаецца з трох этапаў. Першы — адборачны тур — праходзіў у рэгіёнах. У другім туры конкурснай праграмы ўдзельнікі павінны выканаць першую песню, а ў трэцім, заключным, які пачнецца ў 17:00, яны выканаюць песню ў суправаджэнні заслужанага калектыву Беларусі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга.


Маладых талентаў судзіць прафесійнае журы, якое ўзначальвае мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя М.Я.Фінберга Максім Расоха.

Другі і трэці туры ў прамым эфіры паказвае тэлеканал «Беларусь 3». А гэта значыць, што паслухаць канкурсантаў і атрымаць асалоду ад іх выступленняў могуць не толькі гледачы ў зале, але і ўся краіна.


Конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні за гэты час стаў цэнтрам прыцягнення самых яркіх талентаў краіны. Ён адкрывае новыя імёны таленавітых артыстаў беларускай эстрады ў Маладзечне — горадзе, які заўсёды славіўся сваёй творчай атмасферай, натхненнем і ўтульнасцю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю