Навiны
Ці можна зрабіць так, каб зімой дзікія жывёлы не выходзілі на дарогу, пры гэтым ніяк ім не нашкодзіўшы
Нядаўна на Магілёўскай кальцавой аўтадарозе ў прыцемках вадзіцелі і пасажыры назіралі, як некалькі ласёў нетаропка перасякалі праезную частку і адначасова лізалі языком соль з паверхні, апрацаванай супрацьгалалёднай сумессю. І такая карціна ў халодную пару года не рэдкасць. Больш за тое, па даступную соль да дарогі выходзяць не толькі ласі. Апроч іх прыходзяць высакародныя алені, казулі, кабаны, зайцы — практычна ўсе расліннаедныя звяры. А ўлічваючы, што дарога ўсё ж такі першапачаткова прызначана для руху транспарту, а не як кармушка для жывёл, узнікае канфлікт, які пры пэўных абставінах прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў.
Што рабіць, калі трапілі ў ДТЗ з дзікай жывёлай
Начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Дзмітрый Матора расказаў, што рабіць, калі вадзіцель трапіў у ДТЗ з дзікай жывёлай, паведамляе БелТА.
Што рабіць, калі вы сустрэнецеся з лясным зверам?
Нядаўна паблізу Гродна былі заўважаны мядзведзі, што стала вялікім здзіўленнем для жыхароў рэгіёна. Даўно не фіксаваліся такія выпадкі. Як правіла, жывёлы трымаюцца на адлегласці ад чалавека. Пагаварылі са спецыялістам аб тым, што рабіць, калі сустрэнеш драпежніка, а таксама даведаліся, чаму нельга чапаць вожыкаў.
У Гродне казуля не змагла выбрацца з тэхнічнага вадаёма — ёй дапамаглі ратавальнікі
У Гродне работнікі МНС прыйшлі на дапамогу казулі, паведамляецца ў прэс-службе ведамства.
Глабальнае пацяпленне паставіла пад пагрозу вымірання 3500 відаў жывёл
Змяненні клімату могуць прывесці да вымірання 3500 відаў жывёл. Даследаванне паказала, што пагроза распаўсюджваецца на чвэрць відаў з шасці класаў: гэта павукападобныя, хілаподы (мнаганожкі), антазоіды (марскія бесхрыбтовыя, да якіх адносяцца каралы і анемоны), гідразоіды (паліпы і медузы), а таксама марскія зоркі і мечахвосты, паведамляке «МИР 24».
Чаму дзікія жывёлы могуць масава выходзіць да людзей?
Аб набліжэнні да населеных пунктаў дзікіх жывёл папярэдзіў у эфіры тэлеканала СТБ загадчык лабараторыі аптымізацыі экасістэм Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дземянчык.
Дзікіх жывёл становіцца больш
Вынікі маніторынгу жывёльнага свету ў краіне паказваюць, што сітуацыя дастаткова стабільная: ёсць станоўчыя тэндэнцыі ў частцы росту колькасці многіх відаў жывёл, а выклікі, якія ўзнікаюць, аператыўна аказваюцца ў цэнтры ўвагі спецыялістаў. Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце НПЦ па біярэсурсах Павел Гештаўт на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.