Навiны
З пачатку года больш за 15 тысяч валанцёраў БРСМ далучыліся да ліквідацыі непагадзі ў сталіцы
Здавалася б, мы ўжо перажылі цыклон «Улі» і антыцыклон «Даніэль», але іх наступствы даводзіцца ліквідаваць да гэтага часу. Кожную раніцу камунальныя службы сталіцы пачынаюць з расчысткі снегу і наледзі ў дварах. Працягнулі руку дапамогі і валанцёры — прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Іх намаганні сканцэнтраваны там, дзе дапамога патрэбна найперш. Карэспандэнты «Звязды» даведаліся падрабязнасці.
Валанцёры Чырвонага Крыжа адправіліся ў снежны патруль для дапамогі аўтааматарам у Гродне
Валанцёры каманды рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа адправіліся ў снежны патруль па дарогах горада і яго ваколіцах, паведамілі БелТА ў абласной арганізацыі БЧК.
Беларускіх школьнікаў навучаць клапаціцца пра жывёл
У беларускіх школах для малодшых класаў з’явіўся новы навучальны комплекс «Цікавыя ўрокі пра жывёл». Яго сумесна распрацавалі Міністэрства адукацыі і зааахоўныя арганізацыі. Пра гэта паведаміла валанцёрка і член праўлення грамадскага аб’яднання па абароне жывёл «ХэпіПет» Вольга Петракоўская.
Самаму старэйшаму валанцёру ў Беларусі — 95 гадоў
Самаму старэйшаму валанцёру краіны сёлета споўнілася 95 гадоў. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол, перадае БелТА.
Якія кірункі валанцёрства карыстаюцца папулярнасцю ў Мінску?
Навучыць маладога чалавека клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра навакольных — справа важная. Гэта, так бы мовіць, трывалы падмурак на будучыню. Час няўхільна бяжыць, і кожнаму з нас калі-небудзь спатрэбіцца дапамога: паднесці цяжкія сумкі з прадуктамі дадому, выклікаць урача ці нават проста паслухаць пра ўзніклыя раптам праблемы... Прывіваць эмпатыю і актыўную грамадзянскую пазіцыю варта яшчэ са школьных гадоў, калі мозг найбольш добра ўспрымае новае. Гэта можна лёгка зрабіць, уцягваючы маладое пакаленне ў валанцёрскі рух.
Грамадзянская адказнасць, сацыяльная актыўнасць. Спецыяліст расказала, чаму вучыць валанцёрства
Сучаснае грамадства прад’яўляе высокія патрабаванні да моладзі, чакаючы яе актыўнай жыццёвай пазіцыі, адказнага стаўлення да праблем навакольнага асяроддзя і здольнасці дзейнічаць канструктыўна ў інтарэсах грамадства і на карысць сваіх грамадзян.
У Беларусі павялічылася колькасць пунктаў часовага ўтрымання жывёл
У Беларусі павялічылася колькасць пунктаў часовага ўтрымання жывёл. Пра гэта расказала на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Надзея Сяўрук, перадае БелТА.
«У школу з добрым сэрцам». Больш чым 30 хлопцам і дзяўчатам з Гродна ўручылі падарункі маладыя валанцёры
Больш за 30 дзецям уручылі падарункі маладыя валанцёры на абласным мерапрыемстве «У школу з добрым сэрцам» у Гродне, перадае БелТА.