Навiны
257
У Мінску адкрыўся новы вучэбна-лабараторны корпус энергетычнага факультэта БНТУ
08.05.2026
Урачыстаму мерапрыемству не перашкодзілі ні моцны дождж, ні халоднае надвор’е — каля новага, святочна ўпрыгожанага корпуса сабраліся студэнты, выкладчыкі і шматлікія госці. Падзяліць з імі значную падзею прыбылі і намеснік Прэм’ер-міністра Віктар КАРАНКЕВІЧ, міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ, міністр энергетыкі Дзяніс МАРОЗ, кіраўнікі будаўнічых арганізацый і госці з Расіі — рэктары профільных ВНУ, з якімі ў галоўнага тэхнічнага ўніверсітэта краіны доўгае і трывалае супрацоўніцтва.