Top.Mail.Ru

Навiны

Напярэдадні 40-годдзя аварыі на ЧАЭС менавіта гэтай тэме быў прысвечаны Адзіны дзень інфармавання

Напярэдадні 40-годдзя аварыі на ЧАЭС менавіта гэтай тэме быў прысвечаны Адзіны дзень інфармавання

Пасля найбуйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі аварыі амаль чвэрць тэрыторыі Беларусі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва рэспублікі, была забруджана радыенуклідамі. Спынілі існаванне 479 населеных пунктаў. Усе гэтыя гады дзяржаўная палітыка была накіравана на зніжэнне радыяцыйнай рызыкі для здароўя людзей, гарантаванне бяспекі іх жыццядзейнасці.

Беларусы, якія пастаянна пражываюць у РФ, упершыню змогуць узяць удзел у выбарах у органы мясцовага самакіравання
116

Беларусы, якія пастаянна пражываюць у РФ, упершыню змогуць узяць удзел у выбарах у органы мясцовага самакіравання

Грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, упершыню ў верасні ў адзіны дзень галасавання змогуць прыняць удзел у выбарах у органы мясцовага самакіравання. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама РФ Мікалай Булаеў на пасяджэнні ЦВК, паведаміла БелТА. 

Адзіны дзень інвестара пройдзе ў Мінску 8 красавіка
126

Адзіны дзень інвестара пройдзе ў Мінску 8 красавіка

У адміністрацыях раёнаў Мінска 8 красавіка адбудзецца адзіны дзень інвестара. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Тэму развіцця рэгіёнаў абмеркавалі падчас АДІ ў Віцебскай вобласці

Тэму развіцця рэгіёнаў абмеркавалі падчас АДІ ў Віцебскай вобласці

Міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч сустрэўся з калектывам Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Ушацкага раёна ў рамках Адзінага дня інфармавання. 

Ключавой тэмай Адзінага дня інфармавання сталі сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў

Ключавой тэмай Адзінага дня інфармавання сталі сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў

Тэму, выбраную для Адзінага дня інфармавання, які праходзіў 19 сакавіка па ўсёй краіне, цяжка пераацаніць. Гэта адзін з прыярытэтаў, атрымаўшых адабрэнне ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Усебеларускім народным сходам. На некаторых сустрэчах на прадпрыемствах і ва ўстановах пабывалі карэспандэнты «Звязды».

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае вадзіцелям аб адказнасці за пакіданне месца аварыі
165

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае вадзіцелям аб адказнасці за пакіданне месца аварыі

У апошнюю пятніцу месяца на тэрыторыі краіны праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Мерапрыемства праходзіць пад дэвізам «Учыніў ДТЗ — адказвай!» і накіравана на прафілактыку правапарушэнняў, звязаных з пакіданнем месца аварыі.

Эксперты — аб значнасці з’яўлення адзінага дня галасавання ў палітычным уладкаванні краіны

Эксперты — аб значнасці з’яўлення адзінага дня галасавання ў палітычным уладкаванні краіны

Роўна два гады таму, 25 лютага 2024 года, у Беларусі ўпершыню ў гісторыі нашай суверэннай дзяржавы прайшоў адзіны дзень галасавання. Гэта падзея ўжо заняла сваё пачэснае месца ў гісторыі і заслугоўвае глыбокага асэнсавання

Адмена традыцыйных каштоўнасцяў прыводзіць да канфліктаў

Адмена традыцыйных каштоўнасцяў прыводзіць да канфліктаў

Такую думку выказаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка на сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа падчас правядзення адзінага дня інфармавання (АДІ).


Удзельнікі прапагандысцкіх груп сустрэліся з працоўнымі калектывамі Віцебскай вобласці

Удзельнікі прапагандысцкіх груп сустрэліся з працоўнымі калектывамі Віцебскай вобласці

Думка аб скіраванасці Узброеных Сіл Беларусі на абарону сваёй краіны лейтматывам праходзіла праз выступленне міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі перад працоўным калектывам філіяла «Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК», што ў Чашніках. Сустрэча праходзіла ў рамках адзінага дня інфармавання па тэме «Абарончая магутнасць беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах».


Палігон дзейнасці — нашы працоўныя месцы

Палігон дзейнасці — нашы працоўныя месцы

На Гомельшчыне ў рамках адзінага дня інфармавання член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім», дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу Ілья Ікан сустрэўся з супрацоўнікамі галоўнага офіса дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Беларуснафта». Удзел у мерапрыемстве ўзялі каля 1400 работнікаў у 40 відэастудыях падраздзяленняў «Беларуснафты».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю