Top.Mail.Ru

Навiны

Як будуць развіваць турызм у Мінскай вобласці?

Як будуць развіваць турызм у Мінскай вобласці?

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная дзяржаўная праграма «Турызм» на 2026—2030 гады. Даведаліся, якія задачы ставіць перад сабой Міншчына ў гэтай сферы на пяцігодку.

«Гэта месца павінны наведаць усе». Што ўразіла замежных журналістаў у «Хатыні»

«Гэта месца павінны наведаць усе». Што ўразіла замежных журналістаў у «Хатыні»

Удзельнікі міжнароднага медыятура «Дарогамі Перамогі» наведалі дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Журналісты інфармацыйных агенцтваў краін СНД усклалі кветкі да легендарнай скульптуры «Няскораны чалаве» і наведалі музей, створаны да 80-гадовай гадавіны трагедыі. Многія чакалі гэтую паездку са страхам і трапятаннем, бо чулі пра сілу ўздзеяння мемарыяла на наведвальнікаў, паведамляе БелТА.

Вярхоўны Суд 15 верасня пачаў разглядаць справу карніка Вінніцкага
191

Вярхоўны Суд 15 верасня пачаў разглядаць справу карніка Вінніцкага

Вярхоўны Суд Беларусі 15 верасня пачынае разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Осіпа Вінніцкага 1915 года нараджэння, які памёр у 1997 годзе. Яго вінавацяць у генацыдзе беларускага народа, паведамляе БелТА.


Сёння працуе спецыяльны аўтобусны маршрут з Мінска у Хатынь

Сёння працуе спецыяльны аўтобусны маршрут з Мінска у Хатынь

Сёння — дзень Хатынскай трагедыі. Адна з тых жалобных дат, якія не лечыць час. Колькі б гадоў ні мінула — боль не сціхае. І сэрца ў гэты дзень рвецца ад болю і імкнецца ў Хатынь. Каб папрасіць прабачэння ў тых, хто згарэў у тым страшным полымі, каб успомніць іх пайменна. Каб чарговы раз паклясціся ім і самім сабе, што зробім усё, каб ніколі больш «у віхуры пажараў жыццё не ўмірала»...

Хатынь — сімвал пакут народа

Хатынь — сімвал пакут народа

Хатынь... Назва невялікай беларускай вёскі Хатынь (унікальная назва, яна была адна такая ў нашай краіне) стала сімвалам пакут народа, з назоўніка ўласнага стала назоўнікам агульным, які абазначае тое, чаго ўвогуле не павінна быць у нармальным чалавечым свеце. Хатынь, мёртвая вёска, спаленая разам з людзьмі тымі, хто чалавечае аблічча страціў, хто не мае права людзьмі звацца, застанецца на стагоддзі ў падручніках гісторыі, у абвінаваўчых дакументах, у памяці наступных пакаленняў…

Качанава: Беларусь — гэта жывы помнік той вайне

Качанава: Беларусь — гэта жывы помнік той вайне

Для беларусаў памяць святая. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» у час мерапрыемстваў, прысвечаных 82-й гадавіне з дня трагедыі беларускай вёскі.​

Сергяенка ў «Хатыні»: Трэба берагчы, шанаваць мір, сваіх родных і блізкіх

Сергяенка ў «Хатыні»: Трэба берагчы, шанаваць мір, сваіх родных і блізкіх

Трэба шанаваць мір, шанаваць сваіх родных і блізкіх. Аб гэтым заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» у час мерапрыемстваў, прысвечаных 82-й гадавіне з дня трагедыі беларускай вёскі.

У Беларусі ўшаноўвалі памяць ахвяр Хатынскай трагедыі і ўсіх спаленых вёсак

У Беларусі ўшаноўвалі памяць ахвяр Хатынскай трагедыі і ўсіх спаленых вёсак

Штогод 22 сакавіка беларусы ўспамінаюць журботную дату — Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. У гэты дзень у 1943 годзе карнікі ўвайшлі ў вёску Хатынь. Яе жыхароў сагналі ў хлеў і падпалілі, а тых, хто выбягаў, расстрэльвалі. Усяго было знішчана 149 жыхароў, і, што самае страшнае, сярод іх было 75 дзяцей... Беларусь памятае пра тую страшную трагедыю, пра нечалавечыя зверствы фашыстаў і іх памагатых. Яскравы доказ таму — масавае ўсенароднае ўскладанне кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь», якое адбылося ў гэту суботу. Аддаць даніну памяці ахвярам Хатынскай трагедыі прыехалі тысячы беларусаў з усіх куткоў нашай краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю