Навiны
315
ААТ «Машхарчпрад», што ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, завяршае пасадку бульбы
07.05.2026
На адной з самых буйных плантацый бульбы Мінскай вобласці днямі завяршаецца сяўба культуры. Яна размяшчаецца каля аграгарадка Сітнікі, куды карэспандэнты «Звязды» і накіраваліся. Надвор’е стаяла гарачае і сонечнае, а ў полі актыўна працаваў энерганасычаны «Беларус 3522». На 6 мая прадпрыемствам было засеяна 720 гектараў бульбы з 760 запланаваных. Пасадка яе стартавала 15 красавіка. Чакаецца, што да суботы фронт работ будзе канчаткова выкананы.