Top.Mail.Ru

Навiны

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык — пра дасягненні і ўпэўненае развіццё раёна

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык — пра дасягненні і ўпэўненае развіццё раёна

Нягледзячы на некаторыя выпрабаванні, асаблівых поспехаў летась Капыльскаму раёну традыцыйна ўдалося дасягнуць у галіне сельскай гаспадаркі. Капыльскі раён — самы «рапсавы», таксама ён з’яўляецца лідарам па вырошчванні цукровых буракоў у краіне. У 2025-м быў атрыманы рэкордны ўраджай: сабрана 55 тысяч тон гэтай культуры. Пра тое, якіх яшчэ вынікаў удалося дасягнуць, размаўляем са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем ПІЛІШЧЫКАМ.

Інвестпраекты — важкі ўнёсак у будучыню Капыльшчыны

Інвестпраекты — важкі ўнёсак у будучыню Капыльшчыны

Мінулы год для Капыльшчыны быў багатым на ўвядзенне знакавых аб’ектаў па інвестыцыйнай праграме «Адзін раён — адзін праект». У прыватнасці, высокатэхналагічнага комплексу па вырошчванні і перапрацоўцы мяса індычкі ў вёсцы Пясочнае, а таксама запуску цэха інавацыйнай прадукцыі — сухога малака з капілярна-порыстай структурай — на Капыльскім філіяле Слуцкага сыраробнага камбіната. Акрамя таго, у сельгаспадарках раёна ўведзены ў эксплуатацыю некалькі сучасных жывёлагадоўчых аб’ектаў. Усё гэта будзе спрыяць эканамічнаму росту раёна, бо атрыманая прадукцыя накіроўваецца на экспарт, ствараюцца новыя працоўныя месцы з дастойнай заработнай платай, а ў раён прыходзяць сучасныя тэхналогіі і адзначаецца высокі ўзровень вытворчасці. Пра знакавыя для раёна аб’екты, развіццё сельскай гаспадаркі і работу ў Год добраўпарадкавання размаўляем са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю