Навiны
Капыльская кузня чэмпіёнаў
Капыльская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа даўно заслужыла рэпутацыю кузні талентаў у свеце беларускага біятлона. Сёння гэта цэнтр прыцягнення для юных спартсменаў усяго рэгіёна, дзе пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў пачынаецца шлях да будучых перамог.
Як знайсці падыход да вучняў і раскрыць іх шматгранны свет, ведаюць прафесіяналы
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 1 г. Капыля імя М. В. Рамашкі» — гэта ўстанова, дзе створаны найлепшыя ўмовы для ўсебаковага развіцця вучняў. Авалодаць ведамі, раскрыць творчы патэнцыял і знайсці сваё прызванне дзецям дапамагае зладжаны і дружны калектыў педагогаў, якія пастаянна ўдасканальваюць сваё прафесійнае майстэрства і выкарыстоўваюць інавацыі ў навучальным працэсе. Дзякуючы актыўнай і планамернай працы педагагічнага калектыву гімназія з’яўляецца адной з найлепшых устаноў адукацыі не толькі ў раёне, але і ў Мінскай вобласці.
Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык — пра дасягненні і ўпэўненае развіццё раёна
Нягледзячы на некаторыя выпрабаванні, асаблівых поспехаў летась Капыльскаму раёну традыцыйна ўдалося дасягнуць у галіне сельскай гаспадаркі. Капыльскі раён — самы «рапсавы», таксама ён з’яўляецца лідарам па вырошчванні цукровых буракоў у краіне. У 2025-м быў атрыманы рэкордны ўраджай: сабрана 55 тысяч тон гэтай культуры. Пра тое, якіх яшчэ вынікаў удалося дасягнуць, размаўляем са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем ПІЛІШЧЫКАМ.
Інвестпраекты — важкі ўнёсак у будучыню Капыльшчыны
Мінулы год для Капыльшчыны быў багатым на ўвядзенне знакавых аб’ектаў па інвестыцыйнай праграме «Адзін раён — адзін праект». У прыватнасці, высокатэхналагічнага комплексу па вырошчванні і перапрацоўцы мяса індычкі ў вёсцы Пясочнае, а таксама запуску цэха інавацыйнай прадукцыі — сухога малака з капілярна-порыстай структурай — на Капыльскім філіяле Слуцкага сыраробнага камбіната. Акрамя таго, у сельгаспадарках раёна ўведзены ў эксплуатацыю некалькі сучасных жывёлагадоўчых аб’ектаў. Усё гэта будзе спрыяць эканамічнаму росту раёна, бо атрыманая прадукцыя накіроўваецца на экспарт, ствараюцца новыя працоўныя месцы з дастойнай заработнай платай, а ў раён прыходзяць сучасныя тэхналогіі і адзначаецца высокі ўзровень вытворчасці. Пра знакавыя для раёна аб’екты, развіццё сельскай гаспадаркі і работу ў Год добраўпарадкавання размаўляем са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам.