Навiны
148
У Зэльве пройдзе VI фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі»
08.07.2026
У суботу, 11 ліпеня, гарадскі пасёлак Зэльва зноў ператворыцца ў маштабную гістарычную пляцоўку. Традыцыйны фестываль «Легендарныя эпохі» разгорнецца ў лакацыі каля старога млына і збярэ ўдзельнікаў, якія адновяць ключавыя вехі чатырох эпох. Гасцей свята чакае вандроўка ў мінулае, інтэрактыўныя забавы і маштабныя відовішчы. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.