Навiны
Першая кампанія з Емена акрэдытавана на БУТБ
Першая еменская кампанія акрэдытавалася для ўдзелу ў біржавых таргах сельгаспрадукцыяй на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамляе БелТА.
У Маскве пройдзе сустрэча беларускіх і расійскіх пісьменнікаў
Мінскае «Дынама» абвясціла аб старце продажаў абанементаў на сезон-2025/26: колькі каштуе і дзе купіць?
Беларускі клуб, які выступае ў КХЛ, апублікаваў навіну, якую чакалі ўсе балельшчыкі. Умовы рэалізацыі абанементаў на новы сезон размешчаны на афіцыйным сайце «зуброў».
Ашуканцы пераканалі жыхара Кітая купіць абанементы ў спартзалу на 300 гадоў
Жыхар Ханчжоу (Кітай) набыў абанементы ў спартзалу агульным тэрмінам на 300 гадоў і застаўся без грошай і без заняткаў. Мужчына стаў ахвярай махлярства, паведамляе «МИР 24».
Навошта кожнаму з нас прымаць магній?
Удзельнiчае ва ўсiх энергетычных працэсах, актывiруе ферменты, рэгулюе артэрыяльны цiск, нармалiзуе працу нервовай сiстэмы i выконвае шэраг iншых карысных функцый. Усё гэта аб адным з найважнейшых для нашага арганiзма макраэлеменце — магнii.
Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат прадставіў інклюзіўны спектакль на вялікай сцэне
Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Шчаслівыя ўсмешкі» прадставіў у сталічным Тэатры-студыі кінаакцёра свой інклюзіўны спектакль «Паўлінка» па матывах п’есы Янкі Купалы. Выхаванцы ўстановы, якія маюць ментальныя асаблівасці, нараўне са сваімі выкладчыкамі, выхавацелямі і псіхолагамі ўвасобілі на сцэне вобразы беларускага класіка. Сам выхад да гледачоў для многіх юных акцёраў — вялікая перамога. Аднак адметна, што такіх перамог у выхаванцаў «Шчаслівых усмешак» ужо нямала — большасць з іх мела ролі ў трох папярэдніх спектаклях. А летась калектыў пансіяната быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі за развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю і інтэграцыю інклюзіўнага мастацтва ў культурную прастору краіны.