Навiны
347
Прэм’ера нацыянальнага фільма «Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь» прайшла ў Мінску
07.05.2026
У сталічным кінатэатры «Піянер» сёмага мая прайшоў прэм’ерны паказ кінакарціны, знятай Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм». Фільм завяршае трылогію аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, створаную ў 2025 і 2026 гадах. Асаблівасцю ўсіх гэтых карцін з’яўляецца падрабязны аповед пра гісторыю стварэння і значэнне нашых дзяржаўных сімвалаў.