Навiны
Генеральная пракуратура Беларусі карпатліва працягвае расследаваць справу аб генацыдзе беларускага народа
9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Ён быў абвешчаны Генасамблеяй ААН. Дата была выбрана невыпадкова: 9 снежня 1948 года была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакарання за яго.
Сёння — Дзмітрыеўская бацькоўская субота
Сёлета Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу, дзень памінання спачылых, праваслаўныя хрысціяне адзначаюць 1 лістапада. 2-га лістапада ў Беларусі — Дзень памяці, рэлігійны святочны дзень, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе. У католікаў жа дата памінання ўсіх памерлых пастаянная — 2 лістапада. (У народзе гэтыя памінальныя дні называюць Дзяды.)
Хірасіма і Нагасакі 6 і 9 жніўня: 80 гадоў трагедыі
Дні памяці трагедыі Хірасімы і Нагасакі адзначаюць у свеце 6 і 9 жніўня 80 гадоў таму Злучаныя Штаты Амерыкі скінулі атамныя бомбы на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі. У ядзерным пекле загінулі больш за 250 тыс. чалавек. Яшчэ столькі ж жыццяў абарвалася ў наступныя гады ў выніку захворванняў, выкліканых радыяцыйным апрамяненнем.
Сейм Польшчы заснаваў дзень памяці аб ахвярах Валынскай разні
Сейм Польшчы прыняў законапраект аб устанаўленні 11 ліпеня Нацыянальным днём памяці палякаў — ахвяр генацыду, здзейсненага арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў (АУН) і Украінскай паўстанцкай арміяй (УПА). Пра гэта паведамляе БелТА.
«У беларусаў на генным узроўні закладзена аказанне дапамогі тым, хто яе просіць»
Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаюць Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошняя калона абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Афганістана. Беларускі народ памятае сваіх суайчыннікаў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Штогод у гэты дзень ля мемарыяла Востраў Мужнасці і Смутку сотні людзей аддаюць даніну павагі і памяці салдатам той вайны.
Прэзідэнт накіраваў зварот воінам-інтэрнацыяналістам з нагоды Дня памяці
Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане