Навiны
«Рух быў, але пачалі супакойвацца». Кіраўнік КДК ацаніў сітуацыю ў Віцебскай вобласці
Прэзідэнт даручыў КДК вывучыць рынак абароту тытунёвых вырабаў і спіртазмяшчальнай прадукцыі
Старшыня КДК далажыў аб выніках праведзенай праверкі ў дарожнай галіне. Адпаведную задачу (аб правядзенні маніторынгу) раней ставіў перад Камітэтам дзяржкантролю кіраўнік дзяржавы. Правяралася якасць выканання будаўнічых работ пры ўзвядзенні і рэканструкцыі дарог і мастоў, вывучалася пытанне закупак новай дарожнай тэхнікі.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 227 «Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»
Неабходныя новаўвядзенні ў гэтай сферы неаднаразова разглядаліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. У сакавіку Аляксандру Лукашэнку прадставілі праект адпаведнага ўказа, дапрацаваны з улікам заўваг і прапаноў, выказаных на нарадзе ў маі мінулага года. Аднак Прэзідэнт адправіў дакумент на дапрацоўку. Адно з галоўных яго патрабаванняў датычылася зручнасці выкарыстання норм дакумента, змянення стылю і метадаў работы кантралюючых органаў з акцэнтам на павышэнне эфектыўнасці работы. Зацікаўленым дзяржорганам ставілася задача знайсці кампраміс, перагледзець падыходы і выдаць дакумент належнай якасці. Да гэтага пытання кіраўнік дзяржавы вяртаўся і на мінулым тыдні, падчас нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў.