Навiны
Больш за 49 тыс. першакурснікаў прымуць ВНУ Беларусі ў гэтым годзе
Больш за 49 тыс. першакурснікаў прымуць ВНУ Беларусі ў бягучым годзе. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, перадае БелТА.
Сталі вядомыя вынікі рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне
66 287 чалавек — такая лічба гэтага года і рэкорд апошняга часу. Напрыклад, у 2025-м — 60 626. Такім чынам, у рамках ЦТ сёлета будзе напісана амаль 97,5 тысячы чалавека-тэстаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый МІРОНАЎ. Па яго словах, узрасла колькасць рэгістрацый і на цэнтралізаваны экзамен — яго сёлета будуць здаваць больш за 59,1 тысячы выпускнікоў 11-х класаў (летась — каля 57 тысяч), гэта амаль 118,2 тысячы чалавека-тэстаў.
План прыёму абітурыентаў-мэтавікоў у ВНУ будзе зацверджаны да 1 мая
План прыёму абітурыентаў-мэтавікоў у ВНУ будзе зацверджаны да 1 мая. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, паведамляе БелТА.
БДУІР сёлета прыме ў сваю студэнцкую сям’ю амаль 2,9 тысячы першакурснікаў
Як сказалі ва ўніверсітэце, план прыёму на 2026-ы застаўся такім жа, як быў летась — а гэта 2895 першакурснікаў. 1405 з іх будуць прынятыя на бюджэтную форму атрымання адукацыі. У БДУІР абітурыенты могуць выбраць кірункі ў сферы высокіх тэхналогій, уключаючы распрацоўку праграмнага забеспячэння, тэлекамунікацыі, электроніку, кібербяспеку і інжынерна-эканамічную дзейнасць.
БДАТУ рыхтуе тысячы інжынерных кадраў для аграпрамысловага комплексу краіны
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт — вядучая аграрная ВНУ, дзе за гісторыю яе існавання падрыхтавалі больш за 67 тысяч інжынераў.
Усе чатыры медыцынскія ВНУ значна павялічылі колькасць набору
Як карыстацца электроннай чаргой для падачы дакументаў у ВНУ, расказалі ў Мінадукацыі
Электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ў ВНУ прызначана для стварэння больш камфортных умоў для абітурыентаў і зніжэння рызыкі ўзнікнення чэргаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Альма-матар кіраўніцкай эліты
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт — не царства сухіх лічбаў, тут б’ецца пульс сённяшняга жыцця і разлічваецца будучыня
Больш за 850 бюджэтных месцаў па 131 спецыяльнасці зацверджаны ў ВНУ Беларусі для расіян, якія паступаюць па выніках АДЭ
Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік спецыяльнасцяў вышэйшай адукацыі, на якія за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту могуць быць залічаны грамадзяне Расіі па выніках адзінага дзяржаўнага экзамену (АДЭ). Адпаведная ведамасная пастанова № 63 ад 16 сакавіка 2026 года апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.