Навiны
Гепатолаг: Нельга «ачысціць» печань, з’еўшы шмат карыснага прадукту за адзін дзень
Названыя прадукты, якія здольныя абараніць печань лепш за БАДы
Каб дзіцятка нарадзілася здаровым. Гэта клопат не толькі дзяржавы, але і будучых бацькоў
Тэма захавання здароўя маці і дзіцяці, падрыхтоўкі да цяжарнасці і адказнага бацькоўства з’яўляецца адной з ключавых у дзяржаўнай палітыцы. У гэтым кантэксце эксперты сістэмы Міністэрства аховы здароўя адзначылі, што сістэма родадапамогі ўключае высокакваліфікаваныя кадры, сучасныя тэхналогіі і комплексную падтрымку маці і нованароджаных. Яна адыгрывае вырашальную ролю не толькі ў ахове здароўя, але і ў дэмаграфічнай устойлівасці нацыі.
Жаданне стаць лепшай версіяй сябе пахвальнае. Але і тут трэба ведаць меру
З аднаго боку, медыкі вельмі занепакоены сучаснай пандэміяй атлусцення. З другога боку — трэнд на ідэальнае цела і «лепшую версію сябе» таксама часта абарочваецца вялікімі рызыкамі для арганізма і разглядаецца ўрачамі як сур’ёзная праблема.
За апошнія 50 гадоў вакцыны ад розных захворванняў выратавалі больш за 150 мільёнаў жыццяў ва ўсім свеце
За апошнія дзесяць гадоў айчынная ўралогія зрабіла значны прарыў
У 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я. Саўчанкі ў Мінску з пачатку года было выканана больш за 12 820 аперацый, з іх звыш 5 тысяч — уралагічныя. Пры гэтым колькасць складаных і высокатэхналагічных аперацый дасягнула практычна 30 %. А ў цэлым у айчыннай уралогіі адзначаюць значны прагрэс. Больш падрабязна аб сучасных падыходах і тэхналагічных рашэннях у лячэнні хвароб нырак і мочавыводзячых шляхоў, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай установе аховы здароўя, расказалі журналістам падчас прэс-тура. Пабывала ў ім і карэспандэнт «Звязды».
Якая дыета лічыцца лепшай для прафілактыкі пухлін?
Каму і ў якім узросце паказана працэдура ЭКА
Жанчынам, якія мараць стаць мамамі, у нашай краіне аказваецца ўсебаковая дзяржаўная падтрымка і прадастаўляецца шырокі спектр даступнай медыцынскай дапамогі. Прынамсі, працэдуру ЭКА цяпер двойчы можна зрабіць бясплатна. Калі будучым бацькам варта звяртацца па дапамогу да спецыялістаў, расказалі ў РНПЦ «Маці і дзіця».
Якую шкоду нясуць электронныя прылады для курэння і чым яны небяспечныя, асабліва для падлеткаў
Праблема спажывання дзецьмі і падлеткамі прадукцыі, якая ўтрымлівае нікацін, выклікае сур’ёзную занепакоенасць не толькі ў бацькоў, але і ў педагогаў, медработнікаў і заканадаўцаў. У гэтай сувязі ў нашай краіне на пастаяннай аснове вядзецца сістэмная работа па зніжэнні распаўсюджанасці дадзенай шкоднай звычкі ў маладзёжным асяроддзі: удасканальваецца нарматыўная база, абмяжоўваецца даступнасць тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння, узмацняецца асветніцкая дзейнасць ва ўстановах адукацыі. Як прафілактаваць у падлетка шкодную звычку і якую шкоду нясуць электронныя прылады для курэння, расказалі эксперты.
Даведаліся, у чым асаблівасць сімптаматычнай і спецыфічнай тэрапій у барацьбе з алергіяй
Кашаль, сверб, ацёкі — усё гэта сімптомы алергіі, якая праяўляецца заўсёды ў непатрэбны час і прымушае сутыкнуцца з шэрагам нязручнасцяў. Ці можна ад захворвання пазбавіцца назаўсёды? Куды звяртацца для праходжання алерген-спецыфічнай імунатэрапіі? Якія прэпараты лепш заўсёды мець пры сабе ў дамашняй аптэчцы? Адказы на гэтыя пытанні далі спецыялісты.
Як распрацоўкі генетыкаў дапамагаюць лячыць людзей
Развіццё персаналізаванай медыцыны — сістэмы, дзе пацыент атрымлівае не ўсярэдненае лячэнне, а тэрапію, падабраную з улікам яго індывідуальных асаблівасцяў, а таксама прафілактыка спадчынных захворванняў, вывучэнне механізмаў развіцця злаякасных пухлін, генетычнае забеспячэнне харчовай бяспекі, кантроль за ГМА, бяспекай прадуктаў, вакцын і лекаў — гэта толькі невялікі пералік задач, над якімі сёння працуюць генетыкі. Што датычыцца медыцыны, то сучасная генетыка трансфармуе яе, робіць упор на прадухіленне і лячэнне хвароб на малекулярным узроўні.