Навiны
У Беларусі знізілася колькасць пажараў у экасістэмах амаль у 2,5 раза
Па словах начальніка Цэнтра ўзаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Максіма Клачко, з пачатку года ў краіне адбылося 2528 пажараў, што на 20 працэнтаў больш, чым за той жа перыяд годам раней. Ахвярамі агню сталі 246 чалавек — рост склаў 16 працэнтаў: «Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў у быце з’яўляюцца парушэнні правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (34 працэнты ад агульнай колькасці), печаў (28 працэнтаў) і неасцярожнае абыходжанне з агнём (28,1 працэнта)».
Як на Міншчыне вырашаюць пытанне захаванасці жывёлы?
Якасць кармоў, эфектыўнасць вакцыны і граматныя кадры...
Куды адправіцца ў бліжэйшыя выхадныя і будні? Афіша ўсіх тэатральных гарадоў
Сябры, добрыя навіны: сумаваць у бліжэйшыя дні не давядзецца. Мы сабралі для вас поўную і насычаную тэатральную афішу Беларусі — на гэтыя выхадныя і на будні наступнага тыдня аж да 16 красавіка. Ад Мінска да Магілёва, ад Гродна да Віцебска — культурнае жыццё краіны б’е ключом, і вы проста абавязаны аказацца ў эпіцэнтры.
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб электронным гандлі таварамі ў ЕАЭС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў указ № 122, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб электронным гандлі таварамі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Пільны таксіст засцярог пенсіянера з Брэсцкага раёна ад перадачы аферыстам больш за 120 тыс. рублёў
Пільнасць таксіста дапамагла выратаваць сямейныя назапашванні пенсіянераў з Брэсцкага раёна. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Доўг — звыш мільярда еўра: каму і за што павінна Польшча?
І зноў дзіўныя справы адбываюцца ў польскім каралеўстве: ад яго то тут, то там патрабуюць грошай, а іх якраз і няма. Ды і з дэмаграфіяй на фоне эканамічнай нявызначанасці справы ідуць усё горш і горш. Да такой ступені, што сталі закрывацца радзільныя аддзяленні. Але пра ўсё па парадку.
У Свіслацкім раёне ў асаблівай пашане кукуруза
Вясна сёлета адпавядае календару, зрэшты зіма таксама прыйшла і пайшла ў свой тэрмін. Так што сяўба пачалася стандартна. Адсутнасць маразоў дае станоўчы прагноз. Аграрыі па ўсёй краіне спадзяюцца, што надвор’е будзе спрыяць, і старанна працуюць. Уласны карэспандэнт «Звязды» адправілася ў Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці, каб даведацца, як там праходзіць пасяўная.
У Беларусі плануецца ўвесці ў абарот каля 25 крыптавалют
Да сярэдзіны года ў Беларусі павінен пачаць работу крыптабанк. Кіраўнік дзяржавы 16 студзеня падпісаў указ № 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)». Зараз вядзецца актыўная работа па фарміраванні нарматыўна-прававой базы і іншых мерапрыемстваў для рэалізацыі палажэнняў указа. Плануецца, што першы крыптабанк пачне функцыянаваць ужо сёлета. Навацыя павысіць інвестыцыйны патэнцыял Беларусі і пашырыць каналы фінансавага ўзаемадзеяння са знешнім контурам. 10 красавіка ў Нацыянальным банку прайшла рабочая нарада, на якой абмяркоўваліся правілы работы з крыптаактывамі.
І зноў зарплаты ў канверце
Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Быхаўскім раёне ўстанавілі парушэнні ў рабоце кампаніі з Быхава, якая аказвала паслугі таксі. Падчас камеральнага кантролю стала вядома, што перавозчык выплаціў работнікам 320,5 тысячы рублёў без выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб.
Ігар Сергяенка прыняў удзел у інаўгурацыі Прэзідэнта М’янмы і сустрэўся з кіраўнікамі краіны
«Мы з аптымізмам глядзім у будучыню нашых двухбаковых адносін»