Навiны
Кітайская навігацыйная спадарожнікавая сістэма «Бэйдоу» будзе мадэрнізавана на арбіце
Навігацыйная спадарожнікавая сістэма «Бэйдоу» (BeiDou) будзе мадэрнізавана на арбіце, што забяспечыць ёй магчымасць аказваць больш якасныя паслугі. Аб гэтым паведамілі ў Кітайскай канцылярыі па спадарожнікавай навігацыі (CSNO), перадае «Сіньхуа».
Аб’ём кітайскага рынку касметыкі перавысіў 1 трлн юаняў
У мінулым годзе аб’ём рынку касметыкі ў КНР перавысіў 1 трыльён юаняў, доля кітайскай прадукцыі склала каля 60%, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аб’ём марской эканомікі Кітая перавысіў 11 трыльёнаў юаняў
Аб’ём марской эканомікі Кітая ў мінулым годзе перавысіў 11 трыльёнаў юаняў, што на 5,5 працэнта больш у параўнанні з 2024-м. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў КНР, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі запушчаны найбуйнейшы цэнтр выпрабаванняў наземнага і паветранага транспарту
У павеце Сіньфэн горада Шаагуань (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) пачаў работу першы ў КНР нацыянальны цэнтр, які аб’ядноўвае выпрабаванні наземнага і паветранага транспарту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Пекіне павялічваецца колькасць новых прадпрыемстваў з удзелам замежных інвестыцый
Паводле звестак мясцовых улад, у мінулым годзе ў Пекіне было зарэгістравана больш за 2400 новых прадпрыемстваў з удзелам замежных інвестыцый, што на 19,5 працэнта больш, чым у 2024-м, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі адкрыта звыш паўтысячы пунктаў рэгістрацыі шлюбу ў парках
У Кітаі працягваецца рэформа вясельных традыцый. Адзін з яе напрамкаў — зрабіць цырымонію ўручэння пасведчання аб шлюбе больш урачыстай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Шанхаі пашыраецца Міжнародны цэнтр мікрадрам
Шанхайскі міжнародны цэнтр кароткаметражнага відэа — база для здымак мікрадрам — пашырыў колькасць здымачных пляцовак, дадаўшы новую зону для здымак гістарычных мікрасерыялаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пра кітайскую цацку лабубу здымуць анімацыйны фільм
Кітайскі вытворца дызайнерскіх цацак Pop Mart і галівудская кінастудыя Sony Pictures Entertainment абвясцілі аб плане сумеснага стварэння анімацыйнага фільма з лабубу (папулярнай пухнатай цацкай, якая пакарыла ўвесь свет) у галоўнай ролі, перадае «Сіньхуа».
На поўдні Кітая зацвілі персікавыя дрэвы
Ранняй вясной вёска Юйлун, размешчаная ў аднайменным павеце горада Ліцзян (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай), патанае ў квеценні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі памер чайнай індустрыі дасягне 1,5 трыльёна юаняў
У Кітаі да 2030 года сфарміруюць галіновы ланцужок у памеры 1,5 трлн юаняў, перадае «Сіньхуа».