Навiны
Чаму не змяншаецца наркапагроза і як з гэтым змагацца?
Летась сілавікі спынілі дзейнасць 39 інтэрнэт-магазінаў па распаўсюджванні наркотыкаў. Прычым ва ўсіх выпадках пад ліквідацыяй падразумяваецца выкрыццё ўсяго злачыннага ланцужка, пачынаючы
ад простых закладчыкаў і кур’ераў, заканчваючы арганізатарамі наркабізнесу і інтэрнэт-крам. Пры гэтым і наркабізнес удасканальвае свае цынічныя механізмы, супрацьстаяць якім маладым людзям няпроста. Як дзяржаўныя органы змагаюцца з незаконным абаротам гэтых рэчываў і за кошт чаго людзям з залежнасцю ўдаецца спыніць ужыванне, расказалі спецыялісты.
Задача — павялічыць не пагалоўе, а надоі
V Міжнародны галіновы форум «Малочная ферма», які прайшоў у Мінску, сабраў больш за 750 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі і больш за 40 аўтарытэтных экспертаў. Сярод іх — кіраўнікі гаспадарак, галоўныя спецыялісты (заатэхнікі, ветэрынары, селекцыянеры), прадстаўнікі малочных заводаў, пастаўшчыкі абсталявання, тэхналогій і рашэнняў. Такая пляцоўка дазваляе абменьвацца вопытам, атрымліваць новыя веды, неабходныя для эфектыўнай работы. Упершыню форум праводзіўся ў двухдзённым фармаце. Падчас дыялогу і дыскусій абмяркоўваліся такія пытанні, як умовы ўтрымання жывёл, эфектыўнае ўпраўленне малочнай фермай, лічбавізацыя, захаванасць пагалоўя, вытворчасць кармоў. Асаблівая ўвага — практычнаму вопыту перадавых гаспадарак.
Качанава і Матвіенка абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Рашэнне ВДС: неўзабаве запрацуюць прамыя чыгуначныя зносіны паміж Смаленскам, Оршай і Віцебскам
Рашэнне аб прыгарадных чыгуначных зносінах паміж Оршай і Віцебскам і Смаленскам прынята Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы. Па выніках пасяджэння ў Маскве падпісаны адпаведны дэкрэт ВДС, паведамляе БелТА.
Сіняўскі: тэхніка гатовая, асабовы склад здольны выконваць самыя складаныя задачы ў выпадку паводкі
Тэхніка гатовая, асабовы склад здольны выконваць самыя складаныя задачы ў выпадку вясновай паводкі. Пра гэта паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, паведаміла БелТА.
Паводкавая сітуацыя ў краіне ацэньваецца як стабільная. Даведаліся ў спецыялістаў, чаго чакаць увесну
Калі лёд пачне раставаць...
Шэраг законапраектаў прыняты на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў
Праверка УС па даручэнні Прэзідэнта працягваецца ў 2-й інжынернай брыгадзе
Праверка Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта Беларусі, працягваецца ў 2-й інжынернай брыгадзе, паведаміла БелТА.
Эксперты — аб значнасці з’яўлення адзінага дня галасавання ў палітычным уладкаванні краіны
Роўна два гады таму, 25 лютага 2024 года, у Беларусі ўпершыню ў гісторыі нашай суверэннай дзяржавы прайшоў адзіны дзень галасавання. Гэта падзея ўжо заняла сваё пачэснае месца ў гісторыі і заслугоўвае глыбокага асэнсавання
Пры падтрымцы A1 у Беларусі запусцілі конкурс «#КіберПрава» для дзяцей і падлеткаў
Беларускія школьнікі змогуць стварыць праекты па кібербяспецы і выйграць гаджэты — конкурс праходзіць пры падтрымцы A1.