Навiны
Цытадэль — сімвал адзінства і подзвігу
Пра героеў абароны Брэсцкай крэпасці і нашых сучаснікаў расказвае новая кінастужка «Цытадэль». Прэм’ерны паказ гэтага поўнаметражнага дакументальнага фільма, створанага вядомым рэжысёрам Аляксеем Нікуліным, арганізавала ў Мінскім кінатэатры «Перамога» Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь.
Беларускі сталі чэмпіёнкамі Еўропы сярод моладзі ў стральбе з пісталета
Беларусы заваявалі першае золата на чэмпіянаце Еўропы па кулявой стральбе сярод спартсменаў не старэйшых за 21 год, які праходзіць у нямецкім Зуле, паведамляе БелТА.
Беларусь 22 чэрвеня ў 12.00 ушануе памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне агульнанацыянальнай хвілінай маўчання
Беларусь 22 чэрвеня ў 12.00 ушануе памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны агульнанацыянальнай хвілінай маўчання, паведамляе БелТА.
Мабільны музей «Цягнік Перамогі» наведалі ўдзельнікі праекта «Цягнік Памяці»
21 чэрвеня ў Брэст прыбыў мабільны музей «Цягнік Перамогі». Яго прыезд прымеркаваны да адной з самых трагічных дат у гісторыі краіны — Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Менавіта Брэст — горад, які першым прыняў на сябе ўдар вайны, — стаў пачатковым пунктам маршруту ўнікальнай экспазіцыі па Беларусі. Сёлета «Цягнік Перамогі» наведвае нашу краіну ўжо ў пяты раз. Па Беларускай чыгунцы ён будзе курсіраваць з 21 чэрвеня па 5 ліпеня.
Патрыярх Кірыл узначаліў Божую літургію ў Свята-Уваскрасенскім саборы Брэста
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл знаходзіцца з візітам у Брэсце. У дзень Сабора Беларускіх святых, які сёлета адзначаецца 21 чэрвеня, свяцейшы ўладыка ўзначаліў Божую літургію ў Свята-Уваскрасенскім саборы.
Як прывабіць да айчынных тавараў свайго ж спажыўца
Прадказальнасць характарыстык тавараў, захаванне высокіх стандартаў якасці забяспечвае стабільна высокі ўзровень даверу да беларускіх брэндаў ва ўсім свеце. А як ідуць справы на ўнутраным рынку? Аб механізмах прасоўвання айчынных тавараў і адпаведных ініцыятывах даведалася карэспандэнт «Звязды».
Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 23 раёнах Беларусі
«Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў»: вітайце беларускае
Штогод Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс ахінае чароўная атмасфера музыкі і танца, калі Вялікі тэатр Беларусі прывозіць сюды свае праграмы. Сёлета маштабны open-aіr праект адбудзецца ў 16-ы раз і за тры дні падарыць гледачам 13 захапляльных імпрэз: оперныя і балетныя паказы, тэатралізаваныя канцэрты і інтэрактыўныя праграмы ў аўтэнтычных інтэр’ерах.
Якія магчымасці для беларускіх вытворцаў адкрывае інтэрнэт-гандаль?
Анлайн-гандаль у Беларусі перажывае бум. За апошнія пяць гадоў аб’ём гэтага рынку вырас амаль у 30 разоў. Штотыдзень пакупкі ў інтэрнэце робіць кожны другі беларус. Як дзяржава кантралюе гэты шматмільярдны сектар і якія нішы ў ім могуць заняць беларускія вытворцы? Перспектывы развіцця гандлёвай анлайн-прасторы абмеркавалі эксперты на тэлеканале «Першы інфармацыйны».
Надвор’е ў Беларусі ў суботу: пераважна без ападкаў і да +33 °С
Якое надвор’е чакаецца ў Беларусі 20 чэрвеня, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.