Навiны
Літва і Польшча плануюць абмеркаваць магчымасць павысіць узровень палітычнага дыялогу з Беларуссю
Літва і Польшча плануюць абмеркаваць магчымасць павысіць узровень палітычнага дыялогу з Беларуссю. Пра гэта заявіла прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругіненэ, паведаміла БелТА са спасылкай на літоўскія СМІ.
У Беларусі ствараецца міжведамасны савет па кіраванні дзяржаўнымі данымі
Пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 10 красавіка 2026 года нумар 16 прадугледжана стварэнне міжведамаснага савета па кіраванні дзяржаўнымі данымі і зацверджана палажэнне аб ім. Аб гэтым паведаміла БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Як алергіку перажыць сезон цвіцення раслін?
Вольха, ляшчына, а якраз цяпер цвіце бяроза — самы галоўны мучыцель алергікаў. За ёй рушаць злакі, пустазелле, а ў дадатак узмацняць пакуты будуць споры плесневых грыбоў, якія прысутнічаюць у паветры. Лічыцца, што на пылок раслін рэагуе да 20 % людзей. Як не зблытаць паліноз са звычайнай прастудай і ці можна яго вылечыць, расказвае старшы выкладчык кафедры педыятрыі Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, урач-алерголаг-імунолаг, урач-педыятр Юлія ЗАЙЦАВА.
Літву прызналі самай беднай у ЕС. Новы рэйтынг заснаваны на часе для зарабляння $1
Новы корпус адкрылі ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Світанак» у Пінскім раёне
Кітайскія зумеры фарміруюць новую «філасофію» працаўладкавання
Фрылансеры-праграмісты ў лічбавых супольнасцях, гарадская моладзь, якая кіруе кавярнямі ў вёсках, блогеры, якія вандруюць па свеце ў аўтадамах, — гэтыя калісьці нішавыя прафесіі сёння становяцца для кітайскай моладзі ідэальным спосабам знайсці баланс паміж працай і жыццём, перадае «Сіньхуа».
Крутой прыняў удзел у адкрыцці прадстаўніцтва Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў Пекіне
Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі і Міжнародны аддзел ЦК КПК падпісалі ў Пекіне мемарандум аб паглыбленні супрацоўніцтва