Навiны
Аб правобразах, шляхах фарміравання і развіцця беларускага народаўладдзя ішла гаворка на чарговых парламенцкіх чытаннях
Ад Полацкага веча да Нацыянальнага сходу
«У нашай краіне няма абсалютна абыякавых людзей». Вальфовіч пра ваенныя зборы са спецыялістамі АПК
Як у краіне прайшоў Дзень ведаў
У Дзень ведаў больш як 2,5 тысячы школ адчынілі дзверы для навучэнцаў у Беларусі, паведамляе Міністэрства адукацыі.
Як «замясіць» сямейнае шчасце, ведаюць умеліцы са Слонімскага раёна
Дзякуючы народнаму фальклорнаму калектыву «Чараўніцы-каравайніцы» слава пра мясцовыя традыцыі, звязаныя з выпечкай, пайшла далёка за межы Слонімшчыны. У год тут пякуць не менш за сотню караваяў, частуюць імі гасцей, сярод якіх былі і прадстаўнікі Расіі, Кітая, Ірана. Са сваёй выпечкай жанчыны ездзяць на шматлікія фестывалі, сустракаюць дэлегацыі. Паўлаўскія караваі пабывалі ў Палацы Рэспублікі і Палацы Незалежнасці, на ВДНГ у Маскве.
Як у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках сустракаюць першакурснікаў — будучыню аграрнай навукі
Навучальны год толькі пачынаецца, а ў студэнцкім гарадку БДСГА ўжо з тыдзень кіпіць жыццё — студэнты засяляюцца ў інтэрнаты. Апошнімі, як правіла, літаральна ў мінулыя выхадныя, засяляліся першакурснікі. «Звязда» паглядзела, як маладыя людзі з розных куткоў Беларусі рабілі свой першы крок у самастойнае жыццё.
Калі не буду якасна выконваць абавязкі — не будзе ні цялят, ні малака
Яна прыйшла ў гаспадарку ў 1998 годзе, пачынала памочнікам на свінакомплексе, а потым асвоіла адну з самых адказных прафесій у сельскай гаспадарцы — аператара па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. Валянціна ПАЛЯШЧУК працуе на МТФ «Засулле» ААТ «Каганец» Стаўбцоўскага раёна. Яна ўдастоена звання «Выдатнік сельскай гаспадаркі» — узнагароды, якую ўручаюць найлепшым працаўнікам галіны, яе фота не раз было занесена на раённую Дошку гонару. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на яе працоўным месцы і пагутарылі з жанчынай, якая ўжо больш за чвэрць стагоддзя клапоціцца пра ўзнаўленне статка.
«Людзі прыкметна мяняюцца». Працягваюцца зборы з грамадзянамі з ліку спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў
У Беларусі працягваюцца зборы з грамадзянамі з ліку спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
У «Стайках» вызначаюць наймацнейшыя медыякаманды Беларусі
Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» па-сапраўднаму шматлюдна — больш за 500 прадстаўнікоў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі сабраліся разам, каб адкрыць рэспубліканскую спартакіяду «Здароўе» работнікаў сферы Міністэрства інфармацыі. Атмасфера тут зараджае энергіяй: на старце — 20 каманд, якія гатовы да спорту, эмоцый і сапраўднай каманднай барацьбы.
У Нясвіжы прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 30-годдзю Нацыянальнага сходу
Сіла закону і адзінства пакаленняў