Навiны
Герметызацыя трэшчын і сігнальныя вехі. Як дарожнікі рыхтуюцца да зімы?
Навошта ўздоўж трас высаджваюць кусты, расказаў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення вытворчасці работ і ўтрымання дарожнай сеткі РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Дзмітрый Дземідовіч, перадае БелТА.
Расказваем, якія рэгіянальныя святы запрашаюць у госці
У бліжэйшую суботу, 22 жніўня, у Гродзенскай вобласці адбудуцца два маштабныя святы: бульба-фэст «Воранаўскі дранік» і «Ганненскі кірмаш» у Зэльве. Арганізатары абодвух абяцаюць гасцям цікавую праграму і шмат яркіх уражанняў.
«Хутчэй абняць родных». Абмен ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай правялі на тэрыторыі Беларусі
Абмен ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай правялі на тэрыторыі Беларусі, перадае БелТА.
Відовішчныя спаборніцтвы і парад пародзістых скакуноў пройдуць на фестывалі ў Столінскім раёне
У Столінскім раёне 22-23 жніўня пройдзе дзясяты фестываль «Палеская ніва», перадае БелТА.
Як дарожныя арганізацыі краіны рыхтуюць дарогі да зімовага ўтрымання
Тое, што прырода можа падкінуць нечаканыя і непрыемныя сюрпрызы, мы пераканаліся мінулай зімой. Але дарогі, ад стану якіх залежыць вельмі многае — ад бяспекі іх карыстальнікаў да стабільнай жыццядзейнасці эканомікі, — павінны функцыянаваць незалежна ад сезона і ў любое надвор'е. Дзякуючы таму, што дарожныя арганізацыі Беларусі кожны год рыхтуюцца да зімы з лета, закладваючы пры падрыхтоўцы матэрыялаў і тэхнікі ўсе магчымыя пагодныя рызыкі, летась наступствы снежнай стыхіі ім удалося ліквідаваць хутка і без страт, у штатным рэжыме.
У Лідзе мужчына аформіў крэдыт на знаёмага, а грошы атрымаў на сваю карту. Як гэта стала магчымым?
Жыхар Ліды аформіў крэдыт на знаёмага, а грошы атрымаў на сваю карту. Пра гэта паведамілі БелТА ў Лідскім РАУС.
Беларусы Коласаў і Макрэцкая сталі прызёрамі Панамерыканскага чэмпіянату па дзюдо
Беларускія спартсмены заваявалі два бронзавыя медалі на адкрытым Панамерыканскім чэмпіянаце па дзюдо ў сталіцы Перу Ліме, паведамляе БелТА.
Беларусь і Тайланд выпрацавалі ключавыя кірункі развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай сферы
Беларуская дэлегацыя на чале з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерыем Равенкам знаходзіцца з рабочым візітам у Бангкоку, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Пяць беларусаў выйшлі ў паўфіналы юніёрскага першынства Еўропы па боксе
Пяць беларусаў гарантавалі сабе медалі чэмпіянату Еўропы па боксе сярод юніёраў 18-19 гадоў, які праходзіць у сербскай Лозніцы, паведамляе БелТА.
Савет Міністраў разгледзеў праекты прагнозных дакументаў на 2027 год
Сярод іх — прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, мэтавых паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на будучы год.