Беларускія спартсмены заваявалі два бронзавыя медалі на адкрытым Панамерыканскім чэмпіянаце па дзюдо ў сталіцы Перу Ліме, паведамляе БелТА.
Трэцяе месца ў вазе да 60 кг у мужчын заняў Арцём Коласаў. На старце турніру беларус перамог перуанца Арнольда Прада і бразільца Дыегу Ісмаэля, але ў паўфінале ўступіў аргенцінцу Гала Вілавісэнсіа. У схватцы за медаль Коласаў быў мацнейшы за француза Луі Пестэлара.
Таксама бронзавым прызёрам у катэгорыі да 63 кг у дзяўчат стала Яна Макрэцкая. У чвэрцьфінале наша спартсменка прайшла Агусціну дэ Люсію з Аргенціны, пасля чаго прайграла канадцы Кэтрын Тошкаў. У паядынку за трэцюю пазіцыю Макрэцкая справілася з Шын Чэвон з Рэспублікі Карэя.
Усяго нашу краіну ў Ліме прадставілі шэсць атлетаў. Руслан Галавачоў (да 73 кг), Ягор Варапаеў (да 100 кг) і Дар’я Канцавая (да 78 кг) пацярпелі няўдачы ў схватках за бронзу, а Глеб Хаткоўскі (да 81 кг) выбыў у 1/8 фіналу. Увогуле адкрыты Панамерыканскі чэмпіянат сабраў 190 дзюдаістаў з 36 краін.