Навiны
Лепшыя кнігі на прасторы СНД
Адбылося пасяджэнне журы ХХІІІ Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Беларусь шукае свой турыстычны вобраз. Стартаваў нацыянальны конкурс «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё»
У Нацыянальным агенцтве па турызме далі старт Нацыянальнаму конкурсу па стварэнні канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё». Удзельнікам прапануюць распрацаваць запамінальны лагатып і слоган для нашай краіны. Лепшая канцэпцыя ляжа ў аснову турыстычнага вобраза Беларусі і будзе працаваць на доўгатэрміновую перспектыву.
Сёння на «Славянскім базары ў Віцебску» вызначыцца пераможца конкурсу маладых выканаўцаў
На сцэне Летняга амфітэатра прайшло ўрачыстае ўручэнне спецыяльных дыпломаў Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы
На сцэне Летняга амфітэатра ў межах гала-канцэрта «Юбілейны калейдаскоп Саюзнай дзяржавы» прайшло ўрачыстае ўручэнне спецыяльных дыпломаў Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы «За творчае ажыццяўленне ідэй сяброўства народаў Беларусі і Расіі».
Запаліліся юныя зорачкі. Назвалі ўладальнікаў прэмій дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск»
У канцэртнай зале «Віцебск» прайшоў гала-канцэрт, дзе назвалі ўладальнікаў Гран-пры, першых трох прэмій XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск», перадае БелТА.
Бабруйск запрашае на яскравае кветкавае мерапрыемства
Дзявятая па ліку гарадская выстава-конкурс кветкавых кампазіцый і букетаў «Кветкі для Святой Лісаветы» адбудзецца ў Бабруйску ўжо ў гэтыя выхадныя — 18-19 ліпеня. Арганізатары — духоўна-асветніцкі цэнтр прыхода храма Святой прападобнапакутніцы Вялікай княгіні Лісаветы і Цэнтр вольнага часу і творчасці Бабруйска. Мерапрыемства адбудзецца ў рамках прастольнага свята.
Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу атрымала беларуска Лізавета Цупрык. Узнагароду ўручыў Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўручыў галоўную ўзнагароду XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» беларусцы Лізавеце Цупрык, перадае БелТА.
Ансамбль «Радасць» прадстаўляе Беларусь на Сусветным конкурсе народных танцаў у Турцыі
Ансамбль народнага танца «Радасць» з Брэста прадстаўляе Беларусь на Сусветным конкурсе народных танцаў у Турцыі. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Брэсцкім гарвыканкаме.
Развіваючыся разам з краінай, «Славянскі базар у Віцебску» адлюстроўвае кожны з этапаў станаўлення суверэннай Беларусі
Заснаваны ў ліпені 1992 года, Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стаў брэндам нашай краіны, галоўным культурным форумам на ўсёй постсавецкай прасторы, а то і Еўропы. Кожны год у гэтыя ліпеньскія дні асноўная ідэя фестывалю («Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення») прываблівае ў старажытны Віцебск жыхароў многіх краін планеты. Тым больш што рашэннем Прэзідэнта ў перадфестывальныя і фестывальныя дні ўладальнікі білета на «Славянскі базар у Віцебску» могуць прыбыць у Беларусь без візы. Увогуле асабістая ўвага да фестывалю Аляксандра Лукашэнкі, дзяржаўная падтрымка культурнага форуму зрабілі яго значнай падзеяй у жыцці беларусаў і прадстаўнікоў многіх нацыянальнасцяў.
Прадстаўніца Беларусі Лізавета Цупрык набрала максімальны бал у дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск»
Інтрыга XXІV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» вырашылася на карысць беларускі ЛІЗАВЕТЫ (Лізы Цупрык). Па выніках двух дзён выступленняў яна набрала найбольшую колькасць балаў журы: максімальныя 60 у першы і 70 — у другі.