Навiны
У Беларусі ўнесены змяненні ў рэгламент па ўзгадненні маршруту руху аўталавак
У Беларусі ўнесены змяненні ў рэгламент адміністрацыйнай працэдуры «Узгадненне маршруту руху аўтакрамы для ажыццяўлення рознічнага гандлю на тэрыторыі сельскай мясцовасці», у тым ліку вызначаны формы дакументаў, неабходныя для яго ажыццяўлення (заява і маршрут руху аўтакрамы). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Лыска — ЯЖмаці... хто б сумняваўся?!
Мяняюцца часы — мяняюцца парадкі. Некалі ці не ў кожным вясковым двары было па кароўцы (а недзе і па дзве)... Той, хто не трымаў іх, не меў ні малачка свайго, ні тварагу, ні масла, нават гаспадаром не лічыўся, бо за што, калі няма гаспадаркі, калі гной і той купляе ці на ферме бярэ?
Рэспубліканскі форум сельскай моладзі праходзіць у Столінскім раёне
25–26 лістапада Столін стаў цэнтрам прыцягнення актыўнай сельскай моладзі з усёй краіны. Тут праходзіць рэспубліканскі форум «Вёска — тэрыторыя развіцця», які сабраў перспектыўных спецыялістаў аграрнай і сацыяльнай сферы.
ФАП з новай прапіскай адкрылі ў вёсцы Круча Круглянскага раёна
У вёсцы Круча Круглянскага раёна фельчарска-акушэрскі пункт пераехаў на новыя плошчы, паведамляе БелТА.
Відэаролік у сетках як нагода вывучыць асартымент вясковай крамы
Нядаўна ў TіkTok быў апублікаваны відэасюжэт, аўтар якога ўзняў вельмі актуальную на сёння тэму, што знаходзіцца на самым высокім кантролі, — гандаль на вёсцы. Маўляў, жыхарам аграгарадка Слабада Лепельскага раёна для таго, каб набыць прадукты харчавання, тавары паўсядзённага попыту, прыходзіцца ехаць у райцэнтр. Бо ў краме «Каравай», якая была адкрыта летась, купляць няма чаго — зусім невялікі асартымент тавараў, другая — наогул закрытая.
Не вам казаць: чым болей гадоў, тым меней аднакласнікаў ды сяброў з дзяцінства
Адзін з іх аб’явіўся, на шчасце. Мы разгаварыліся, і паплылі ўспаміны: добрым словам згадалі многіх сваіх равеснікаў, землякоў, любімых настаўнікаў. І — гэта нязменна — старшыню калгаса. Ён быў паважаным кіраўніком, а ўжо чалавекам...
Запрагайма, хлопцы, джыпы!
Розныя бываюць дачнікі. Адны пераязджаюць у вёскі, шчыруюць на лецішчах з клопатам пра чыстую прадукцыю для сябе і родных, другія — нават могучы яе купіць — усё роўна «садзяць бульбу», трэцім — проста цікава ўкінуць у зямлю нейкае насенне...
Лукашэнка даручыў па-гаспадарску развіваць тэрыторыі запаведнікаў і агледзеў «вёску будучыні»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў па-гаспадарску развіваць тэрыторыі запаведнікаў і азнаёміўся з добраўпарадкаваннем цэнтральнай сядзібы Бярэзінскага біясфернага запаведніка — вёскі Домжарыцы, якую тут развіваюць у канцэпцыі «вёска будучыні», паведамляе БелТА.
Ужо другую «Беларускую вёску» адкрылі ў Санкт-Пецярбургу
Ужо другую мультыбрэндавую гандлёвую прастору «Беларуская вёска» адкрылі ў Санкт-Пецярбургу, паведаміла БелТА.