Навiны
Дарогамі жыцця 100-гадовай ветэранкі Ядвігі Яробкінай
Ядвіга Генрыхаўна нарадзілася ў Мінску. Вайна застала яе падлеткам.
На мемарыяле каля вёскі Гаі ўшанавалі памяць міліцыянераў-абаронцаў
Мемарыяльны комплекс «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава» каля вёскі Гаі Магілёўскага раёна стаў наступнай кропкай на карце ідэалагічнага марафона, прымеркаванага да 110-годдзя беларускай міліцыі.
Ён браў Берлін
Людзі моцныя сваёй гістарычнай памяццю і сямейнымі каштоўнасцямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Менавіта так заведзена ў сям’і старшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС г. Мінска Святланы Гамялько, дзяды і прадзеды якой унеслі неацэнны ўклад у Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб тым, чым ганарыцца спадчынніца пакалення пераможцаў і якія каштоўнасці перадае сваім дзецям, даведаецеся ў матэрыяле.
Віталіса Сцяпанаўна Гаўрылава — апошняя ў Чашніцкім раёне з жывых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны
Такое наканаванне лёсу яна ўспрымае як вялікую адказнасць перад колішняй шматтысячнай арміяй землякоў, якім давялося ваяваць на франтах і ў партызанскіх атрадах. Цяпер толькі на яе худзенькіх плячах ляжыць абавязак трымацца як штык і працягваць расказваць маладзейшым праўду пра горкія і гераічныя часы 1941–1945 гадоў. Каб ведалі. Каб помнілі.
Судовыя эксперты расказваюць пра ваенныя подзвігі сваіх продкаў
Такая традыцыя існуе ў сценах упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці не першы год. Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі дзяляцца сямейнымі гісторыямі аб вайне.
Жыццё як прыклад мужнасці і адданасці
У нашай памяці назаўжды застануцца тыя, хто сваім подзвігам і самаадданасцю каваў Перамогу. Гісторыі пра такіх людзей перадаюцца з пакалення ў пакаленне, нагадваючы нам пра цану міру і важнасць захавання памяці. Цімур Кесель, намеснік начальніка Савецкага РУУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, з гонарам расказвае пра свайго дзядулю — Кеселя Уладзіміра Фёдаравіча.
У Беларусі пражывае больш за 570 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
У Беларусі пражывае больш за 570 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае БелТА.
З чым звяртаюцца ў прафсаюз?
Абарона працоўных праў нязменна застаецца галоўнай задачай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.