Top.Mail.Ru

Навiны

Бабруйчане адзначаюць юбілеі беларускіх класікаў

Бабруйчане адзначаюць юбілеі беларускіх класікаў

У Бабруйскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага прайшла імпрэза «Гучы, беларускае слова». 


Мальта вітае беларускую літаратуру!..

Мальта вітае беларускую літаратуру!..

Яну Псайла, пісьменніцу і перакладчыцу з Мальты — невялікай і загадкавай астраўной краіны ў Міжземным моры, добра ведаюць у Беларусі. Літаратар у апошнія гады выявіла свае сяброўскія, перакладчыцкія прыхільнасці да беларускай паэзіі і прозы. 


Пасябравалі бібліятэкары Урала і Міншчыны

Пасябравалі бібліятэкары Урала і Міншчыны

Пухавіцкая раённая цэнтральная бібліятэка і Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Кыштымскай гарадской акругі заключылі Пагадненне аб супрацоўніцтве. 


Беларускія творы друкуюцца ў Туркменістане

Беларускія творы друкуюцца ў Туркменістане

Добрыя весткі прыйшлі ад сяброў беларускай літаратуры з Туркменістана. Празаік і перакладчыца Багуль Анабаева працуе над пераўвасабленнем апавяданняў і вершаў Таццяны Дземідовіч з Брэста, Галіны Загурскай з Полацка, Жанны Міус з Магілёва на туркменскую мову. 


У Пекіне знаёмяцца з кніжнымі навінкамі Беларусі

У Пекіне знаёмяцца з кніжнымі навінкамі Беларусі

Саюз пісьменнікаў Беларусі падтрымлівае цесныя стасункі з рознымі цэнтрамі даследванняў Беларусі, якія працуюць у кітайскіх ВНУ. Асабліва моцнае сяброўства — з беларусістамі з Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў. 

Беларускую ініцыятыву падтрымліваюць у Чачні

Беларускую ініцыятыву падтрымліваюць у Чачні

Саюз пісьменнікаў Беларусі ў 2026 годзе праводзіць Год літаратур краін Садружнасці. У абсягах творчага праекта — выданне кніг мастацкага перакладу, публікацыя твораў пісьменнікаў Расіі, Азербайджана, Арменіі, Туркменістана, Узбекістана і іншых краін Садружнасці ў перакладзе на беларускую мову, розныя літаратурныя імпрэзы і вечарыны.


Плённа супрацоўнічаюць бібліятэкары Пскова і Віцебска

Плённа супрацоўнічаюць бібліятэкары Пскова і Віцебска

Адлегласць ад Віцебска да Пскова складае па трасе 344 км. Дабрацца з аднаго горада ў другі можна крыху меней як за пяць гадзін. Пскоўская і Віцебская вобласці маюць агульную мяжу і вельмі актыўна супрацоўнічаюць у фармаце расійска-беларускага ўзаемадзяння. Існуе пагадненне аб супрацоўніцтве і паміж абласнымі бібліятэкамі — Віцебскай імя У. І. Леніна і Пскоўскай імя В. Я. Курбатава.

Кітайскае літаратуразнаўства прэзентавана ў БДУ

Кітайскае літаратуразнаўства прэзентавана ў БДУ

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук «Спецыфіка ўспрыняцця прозы В. Распуціна ў крытыцы «Кітайскай школы вывучэння рускай літаратуры». Аўтар — кітайская аспірантка СЮЙ НА. Навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Іван Фёдаравіч Штэйнер. Работа выканана ў Гомельскім універсітэце.

Максіму Багдановічу прысвячаецца

Максіму Багдановічу прысвячаецца

У 2026 годзе Беларусь будзе адзначаць 135-годдзе з дня нараджэння класіка сусветнай паэзіі Максіма Багдановіча, аўтара адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў «Вянок».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю