Навiны
Больш за 4,3 тыс. маладых спецыялістаў прыбудуць на свае першыя працоўныя месцы ў Магілёўскай вобласці
Больш за 4,3 тыс. маладых спецыялістаў прыбудуць на свае першыя працоўныя месцы ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі і маладзёжнай палітыкі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Навуменка.
У Беларусі звярнулі ўвагу на абарону моладзі ад залежнасцяў: новыя механізмы і вынікі маштабнага даследавання
У Беларусі паслядоўна ўдасканальваюцца падыходы да папярэджання дэструктыўных паводзін у маладзёжным асяроддзі. Укараняюцца сучасныя метады ранняга выяўлення залежнасцяў, актуалізуюцца спосабы барацьбы з распаўсюджаннем забароненых рэчываў у лічбавай прасторы, узмацняецца работа па папулярызацыі здаровага ладу жыцця.
Індустрыяльныя тэхналогіі ў аграрным сектары прыцягваюць у сельскую гаспадарку моладзь
На думку загадчыка Цэнтра кампетэнцый тэхналогій сельскай гаспадаркі і меліярацыі на базе Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа Сцяпана Кончыца, для сучаснай тэхнікі патрэбны ўжо не механізатар, а аператар. Ён не толькі кіруе самаходнымі машынамі ў полі, але і разумее прынцып іх дзеяння, знаёмы з асновамі аграноміі. Бо задачу яму ставяць спецыялісты гэтай галіны, але настройваюць тэхніку адпаведным чынам, выконваюць аперацыі і сочаць за іх дакладнасцю людзі на трактарах і камбайнах. Таму яны павінны ведаць прынцыпы функцыянавання тэхнікі (валодаць пэўнымі інжынернымі ведамі) і асноўныя этапы вегетацыі раслін, валодаць пэўнымі кампетэнцыямі ў ІT-тэхналогіях. На думку ж вядучага інжынера ТАА «Тэхналогіі земляробства» Віктара ДЗЯМ’ЯНАВА, аптымальна, калі індустрыялізацыя сельскай гаспадаркі адбываецца з двух бакоў: зверху — праз прыняцце адпаведных дзяржаўных праграм, і знізу — калі сістэма адукацыі арыентуецца на самыя сучасныя веды, якія маладыя спецыялісты будуць рэалізоўваць у гаспадарках і ствараць попыт на новыя тэхналогіі.
На ўзвядзенні Нацыянальнага музея Беларусі працуюць байцы студатрадаў
Засяленне, побыт і адаптацыя: у ВНУ Беларусі расказалі пра падрыхтоўку інтэрнатаў да новага навучальнага года
Пераможцы інтэлектуальных гульняў 12-17 гадоў паўдзельнічаюць у рэспубліканскай адукацыйнай змене
Чэмпіёны і прызёры інтэлектуальных гульняў з усёй краіны збяруцца на рэспубліканскай адукацыйнай змене ў аздараўленчым лагеры «Спадарожнік». Аб гэтым БелТА паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Еўракамісія абвінавачвае Meta ў дэструктыўным уздзеянні на псіхіку моладзі і пагражае беспрэцэдэнтнымі штрафамі
Менш ведаеш — мацней спіш.
Адкрыты прыём заявак на 11-ы набор лідарскай платформы «Каманда будучыні»
Моладзь Ашмянскага раёна не супраць папрацаваць на канікулах
Жніво, ды яшчэ такое няпростае, як сёлета, — клопат агульны. Да агульнай талакі далучаецца і маладое пакаленне — школьнікі. Для іх гэта і працоўная загартоўка, і магчымасць самастойна зарабіць. На гэта звяртаў увагу і Прэзідэнт, падчас маштабнай рэспубліканскай селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі.