Навiны
Электронная бібліятэка і софт для галіны: Гігін аб планах Нацыянальнай бібліятэкі
У якіх напрамках плануе развівацца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, расказаў генеральны дырэктар установы Вадзім Гігін у эфіры тэлеканала «РТР Беларусь», паведаміла БелТА.
«Усе жанчыны прыгожыя». Конкурс чытальнікаў стартаваў у Гомелі
Штогадовы гарадскі конкурс чытальнікаў «Паслухайце!» стартаваў у Гомелі, паведамілі БелТА ў дзяржаўнай установе «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля».
«Гэта сапраўдны геній». Якім удзельнік «Песняроў» помніць Уладзіміра Мулявіна
Уладзімір Мулявін быў сапраўдным геніем. Такім меркаваннем падзяліўся ўдзельнік ансамбля «Песняры» Уладзіслаў Місевіч на вечары памяці «Малілася сэрца і голас маліўся», прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння артыста, у Нацыянальнай бібліятэцы, паведаміла БелТА.
Прэзідэнцкая бібліятэка падрыхтавала шэраг выставак да УНС
Бібліятэку Луўра затапіла бруднай вадой з-за працёку труб
Ад 300 да 400 дакументаў пацярпелі пры затапленні бібліятэкі парыжскага Луўра бруднай вадой, якое адбылося ў канцы лістапада ў выніку працёку старых труб. Пра гэта піша РІА «Новости» са спасылкай на заяву намесніка галоўнага адміністратара музея Франсіса Стэйнбока. Пра гэта паведаміла БелТА.
«Фарміраванне асобы і выклікі часу». Калядныя чытанні адкрыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы
XI Беларускія адукацыйныя Калядныя чытанні «Асвета і сучаснасць: фарміраванне асобы і выклікі часу» адкрыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы, перадае БелТА.
XІ Беларускія адукацыйныя Ражджэственскія чытанні адкрыюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 2 снежня
У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў патрыятычны тэлемост
Нацыянальная бібліятэка правяла беларуска-расійскі тэлемост «Піянеры-героі», які аб’яднаў прадстаўнікоў устаноў культуры і адукацыі Мінска, Масквы, Екацярынбурга, Гур’еўска, Нікалаеўска-на-Амуры, Камсамольска-на-Амуры і Казані. Дзеці і педагогі расказвалі пра праграмы па патрыятычным выхаванні, праекты па захаванні гістарычнай памяці, дзяліліся вынікамі даследчыцкіх работ, звязаных з юнымі героямі Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі тэлемоста абмяркоўвалі таксама ідэі для далейшага супрацоўніцтва. Напрыклад, матэрыялы, адшуканыя беларускімі і расійскімі школьнікамі пра подзвігі піянераў-герояў з розных куткоў Савецкага Саюза, можна было б аб’яднаць у адным выданні.
У Віцебску ўшануюць лаўрэатаў прэміі імя Уладзіміра Караткевіча
26 лістапада, у 95-ю гадавіну з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння абласной літаратурнай прэміі імя У. С. Караткевіча. Ён ураджэнец Оршы, і такая ўзнагарода сведчыць аб пашане землякоў да асобы і творчасці класіка беларускай літаратуры.
У Беларусі распрацавана і ўкараняецца навігацыйная сістэма для невідушчых «KROPKI»
21 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была прэзентавана гукавая навігацыйная сістэма «KROPKI» для невідушчых людзей. Яна заклікана зрабіць больш даступным асяроддзе для людзей з інваліднасцю па зроку. Гэта першая такая айчынная распрацоўка ў галіне інфармацыйных тэхналогій.