Навiны
У Беларусі ўзнагароджана татарская пісьменніца
Беларуска-татарскія літаратурныя сувязі маюць даўнюю гісторыю. І ў ХХІ стагоддзі сапраўдны імпульс іх развіццю надавалі, надаюць такія пісьменнікі, дзеячы асветы і культуры, як светлай памяці народны паэт Татарстана Роберт Мінулін, нашы сучаснікі — народны паэт Татарстана Рэнат Харыс і вядомы музейшчык, кіраўнік Купалаўскага музея ў Пячышчах пад Казанню Рыма Абызава.
У Марый Эл выйдзе «Анталогія беларускай паэзіі»
Падрыхтавана да друку і ўбачыць свет «Анталогія беларускай паэзіі» на марыйскай мове.
Дарогу ў Беларусь пракладваюць пісьменнікі Чукоткі
Паэт, празаік, публіцыст і перакладчык Андрэй Наскоў, які пастаянна жыве і працуе ў Расіі, на Чукотцы, некаторы час гасцяваў у Беларусі.
Беларускага драматурга згадалі ў В’етнаме
У далёкай азіяцкай краіне прайшла літаратурная сустрэча, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Нагодай сталі 160-годдзе п’есы «Пінская шляхта» і 180-годдзе камедыі «Ідылія». Сустрэча, дзе былі паказаны і ўрыўкі з гэтых неўміручых спектакляў, прайшла ў Выдавецкім доме Саюза пісьменнікаў В’етнама.
У Казані ўшанавалі перакладчыка Купалы
У Беларусі і Татарстане добра вядомае імя паэта, перакладчыка, публіцыста, мастака народнага паэта Татарстана Рэната Харыса. Яго 85-гадовы юбілей адзначылі ў Музеі Янкі Купалы ў сяле Пячышчы пад Казанню.
Саюз пісьменнікаў узнагародзіў марыйскіх кнігавыдаўцоў
З беларускай літаратурай усё часцей знаёмяцца на марыйскай мове.
«Масты сугучнасці» будуюцца ў Мастах
22 мая 2026 года ў чарговы раз пісьменнікі краіны, бібліятэкары, удзячныя чытачы збяруцца на фестываль паэзіі «Масты сугучнасці». Арганізатары — Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт, Мастоўская раённая бібліятэка, Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Конкурс сярод моладзі ладзяць «Бярозка» і Саюз пісьменнікаў
Беларусаў і казахаў параднілі вайна і цаліна
Казахстанска-беларускія літаратурныя сувязі напоўніцу пачалі фарміравацца ў 1930-я гады, калі ў Мінску ў 1936 годзе прайшоў пленум Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР. Удзел у абмеркаванні надзённых праблем развіцця літаратуры прымала і дэлегацыя з Казахстана. А на старонках беларускага перыядычнага друку з’явіліся ў перакладзе на беларускую мову творы казахскіх паэтаў.
«Міхасёвы прыгоды» працягваюцца!..
Ва ўтульных сценах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа сёння, 26 сакавіка, праходзіць фестываль дзіцячай кнігі. Назва — «Міхасёвы прыгоды». Менавіта такую паэму болей як 90 гадоў назад напісаў і выдаў народны пясняр Беларусі Якуб Колас.