Top.Mail.Ru

Беларускага драматурга згадалі ў В’етнаме

У далёкай азіяцкай краіне прайшла літаратурная сустрэча, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Нагодай сталі 160-годдзе п’есы «Пінская шляхта» і 180-годдзе камедыі «Ідылія». Сустрэча, дзе былі паказаны і ўрыўкі з гэтых неўміручых спектакляў, прайшла ў Выдавецкім доме Саюза пісьменнікаў В’етнама.


Сярод арганізатараў творчай імпрэзы — Пасольства Рэспублікі Беларусь у В’етнаме. Дадзеная падзея — добры пачатак да арганізацыі святкавання ў 2028 годзе 220-гадовага юбілея класіка беларускага прыгожага пісьменства, які «адыграў надзвычай важную ролю ў стварэнні новай беларускай літаратуры і нацыянальнага тэатра» (Генадзь Кісялёў). Творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча перакладзены на рускую, нямецкую, польскую і іншыя мовы народаў свету. Літаратурная сустрэча ў Ханоі можа пакласці пачатак шэсцю беларускай драматургічнай, тэатральнай класікі ў новыя і дагэтуль невядомыя краіны. «Пінская шляхта», «Ідылія» — якраз тыя творы, якія яскрава прадстаўляюць гістарычны партрэт беларусаў і Беларусі. 

Мікола БЕРЛЕЖ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю