Навiны
Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны з 18% плошчаў
Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны з 18% плошчаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Гістарычны мінімум за апошнія 20 гадоў». Інфляцыя ў Беларусі за I паўгоддзе склала 2,9%
У Беларусі інфляцыя за першае паўгоддзе склала 2,9% — гэта гістарычны мінімум за апошнія 20 гадоў. Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі начальнік аналітычнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Іваноўская, перадае БелТА.
Без ажыятажу. Каму і калі трэба браць меддаведкі для школы і дзіцячага садка?
У гэтыя дні ў Гомельскай вобласці адзначаецца павышаная цікавасць да тэмы афармлення меддаведак для школьнікаў і дашкольнікаў да 1 верасня. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама Марына Васільцова на брыфінгу пра праходжанне медаглядаў ва ўстановах аховы здароўя рэгіёна да пачатку навучальнага года, расказвае БелТА.
Ратаваць можна па-рознаму. У тым ліку — думаць рацыянальна ў той момант, калі свет вакол вось-вось упадзе
Віцебская вобласць актыўна ўзялася за работу, скіраваную на ўдалае правядзенне жніва-2026
Станоўчыя тэндэнцыі намеціліся і ў злабадзённым пытанні захаванасці сельскагаспадарчай жывёлы. Такімі высновамі падзяліўся з журналістамі Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка, які прыняў удзел у пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта і наведаў шэраг прадпрыемстваў сельгаснакіраванасці ў Віцебску і раёне.
З максімальнай аддачай і выпрацоўкай
На раніцу 23 ліпеня працаўнікі палёў намалацілі амаль 1 млн 400 тон збожжа
Ад дамафона да аўкцыёну: мінчанін паверыў у «абарону» актываў — пазбавіўся ўсіх зберажэнняў і аўтамабіля
У Кастрычніцкае РУУС г. Мінска звярнуўся адзін з жыхароў сталіцы, які стаў ахвярай тэлефонных ашуканцаў: ён страціў грошы і аўтамабіль.
«Мы павінны падставіць плячо там, дзе можна»
На рабочай нарадзе ў Савеце Рэспублікі абмеркавалі ход сёлетняй уборачнай кампаніі