Навiны
Да канца года рухомы састаў сталічнага метрапалітэна папоўніцца 20 вагонамі
Будучыя пастаўкі вагонаў для трэцяй лініі метрапалітэна абмеркавалі на сустрэчы старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і прадстаўнікі расійскага «Трансмашхолдынга» 29 верасня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Адзін з выхадаў станцыі метро «Трактарны завод» у Мінску зачыняецца на рамонт
Адзін з выхадаў станцыі метро «Трактарны завод» у Мінску будзе зачынены з 27 жніўня па 6 верасня, паведамілі ў Мінскім метрапалітэне.
Адзін з выхадаў станцыі метро «Першамайская» зачыняць на 10 дзён
З 18 па 28 жніўня на станцыі метро «Першамайская» будзе часова зачынены адзін з выхадаў, паведамілі ў сталічнай падземцы, перадае «Мінская праўда».
Паглядзелі, як пракладвае тунэль мінскага метро брутальная машына з пяшчотным імем
Алеся — для Беларусі імя знакавае: глыбока нацыянальнае, пяшчотнае і трапяткое — тут і знакаміты шлягер, і вершы класікаў літаратуры, і найстарэйшы ў краіне аднайменны жаночы часопіс (медыя выпускаецца, дарэчы, нашым Выдавецкім домам «Звязда»). Таму, даведаўшыся пра «імя» ТПМК — «Алеся», мы вырашылі: гэта знак. І спусціліся пад зямлю, каб паглядзець, як брутальная машына з пяшчотным і трапяткім жаночым імем пракладвае мінскае метро.
Адзін з выхадаў са станцыі метро «Усход» будзе зачынены да 14 жніўня
Выхад № 2-1 са станцыі метро «Усход» будзе зачынены з 11 па 14 жніўня, паведамляе Мінскі метрапалітэн.
Работу банкаўскіх тэрміналаў аднавілі ў мінскім метро
Работа банкаўскіх тэрміналаў у сталічнай падземцы цалкам адноўленая пасля ўзнікнення праблемы з іх функцыянаваннем вечарам 5 жніўня, паведамляе Мінскі метрапалітэн.
На станцыі метро «Аўтазаводская» эвакуіравалі пасажыраў з-за тэхнічнай няспраўнасці цягніка
Днём 18 ліпеня на станцыі метро «Аўтазаводская» адбылася тэхнічная няспраўнасць аднаго з цягнікоў. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе сталічнай падземкі.
На станцыі «Плошча Леніна» на пуці метро патрапіла жанчына
Здарэнне адбылося ўчора ўвечары. Як мяркуецца, адбылося гэта з прычыны дрэннага самаадчування пасажыркі. Гэтую сітуацыю па маніторах заўважыла дзяжурная па станцыі і абясточыла кантактную рэйку, якая знаходзіцца пад платформай. Гэтым яна прадухіліла паражэнне пасажыркі ад удару токам напружаннем 825 вольт і прыняла меры да спынення цягніка, які прыбывае.
Мінскае метро вырашыла падоўжыць работу 3 ліпеня. Якія 5 станцый будуць адкрыты да 02:00?
У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці 3 ліпеня Мінскі метрапалітэн зменіць рэжым работы. Цягнікі будуць курсіраваць з 5:30 3 ліпеня да 2:25 4 ліпеня, паведамляе Smartpress. by.
Графік руху цягнікоў мінскага метро зменіцца 3 ліпеня
З мэтай транспартнага забеспячэння культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці 3 ліпеня, зменіцца рэжым работы Мінскага метрапалітэна, паведамілі БелТА ў прэс-службе сталічнай падземкі.