Top.Mail.Ru

Тунэлепраходчыя комплексы пры будаўніцтве мінскага метро пройдуць пад Свіслаччу

Тунэлепраходчыя комплексы, задзейнічаныя ў будаўніцтве мінскага метро, пройдуць на некалькі метраў глыбей за рэчышча Свіслачы. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Будаўнікі адзначылі, што цяпер ТПМК «Алеся» знаходзіцца прыкладна за два кіламетры ад воднай артэрыі, пад якую ёй трэба паднырнуць.

«Метрабудаўцы рыхтуюцца да падыходу ТПМК. Загадзя на гэтым участку было выканана водапаніжэнне, пасля чаго шпунтавая агароджа падзяліла рэчышча ракі на дзве часткі: у адной частцы Свіслач прадаўжае сваё спакойнае цячэнне, а на другой заліта жалезабетонная пліта таўшчынёй 500 мм з ухілам да цэнтра і сфарміравана размежавальная сцяна з блокаў. Як толькі канструкцыя набярэ трываласць, шпунтавая агароджа з гэтай часткі будзе знята, і работы пачнуцца на другой. Пасля стыкоўкі пліты размежавальная сцяна будзе дэманціравана. Такім чынам будзе забяспечана абарона перагонных тунэляў ад паступлення вады і прасядання грунту», — паведамілі на прадпрыемстве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю