Навiны
Аб чым гавораць выбаршчыкі з дэпутатам, калі ён — вядомы пісьменнік
Шэраг канструктыўных прапаноў з боку грамадзян, аналіз іх зваротаў і просьб, агучаных у час сустрэч, знаходзяць увасабленне ў законатворчасці — галоўным кірунку дзейнасці дэпутата, які ў сваёй рабоце строга прытрымліваецца жыццёвага і творчага дэвізу: «Шанаваць мінулае, разумець сённяшняе, клапаціцца аб будучыні». Аб асаблівасцях работы з выбаршчыкамі аднаго з самых гістарычна-значных раёнаў горада над Сожам распавёў Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па справах замежжа, заслужаны деяч культуры краіны, вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Гаўрыловіч.
Дэпутаты Брэсцкай вобласці і кітайскай правінцыі Аньхой дамовіліся аб супрацоўніцтве
Дэлегат УНС — гучыць годна і адказна
Дэлегаты УНС — прадстаўнікі самых розных сфер дзейнасці, але іх аб’ядноўвае актыўная грамадзянская пазіцыя і праца на карысць грамадства. Хто яны, чым займаюцца ў жыцці — з некаторымі з іх знаёміць сёння спецвыпуск «Мясцовага самакіравання».
Дэпутаты Мінгарсавета правяраюць арганізацыю гандлю ў Мінску ў перадсвяточныя дні
У прыватнасці, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём ЦУРАН сумесна з адміністрацыяй Фрунзенскага і раённым цэнтрам гігіены наведаў магазін на вуліцы Янкі Маўра, які ўваходзіць у Адоеўскую выбарчую акругу. Па выніках маніторынгу было адзначана, што тавары паўсядзённага попыту і прадукты харчавання прадстаўлены ў краме ў дастатковым аб’ёме і належнай якасці.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў наведалі Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў
Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў сёлета адзначыў свой 25-гадовы юбілей. У далёкім 2000-м ён адкрыўся па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў рамках рэалізацыі праграмы «Дзеці Беларусі». Штогод у сярэднім 10-11 дзяцей, якія праходзяць тут рэабілітацыю, пачынаюць самастойна хадзіць. Сёлета знята інваліднасць у 6 дзяцей, самастойна змаглі пайсці 7 дзяцей, 10 — вымавілі свае першыя словы. Цэнтр не толькі аказвае комплексную рэабілітацыю дзецям-інвалідам з выкарыстаннем інавацыйных методык і сучасных практык, але і вучыць іх неабходным жыццёвым навыкам. Тут любяць дзетак і клапоцяцца аб іх незалежна ад праблем, з якімі ім і іх бацькам, на жаль, давялося сутыкнуцца.
Дэпутат Руслан Шкодзін знаходзіць сустрэчы з выбаршчыкамі надзвычай карыснымі
Самыя каштоўныя, на думку дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Віцебскай-Чыгуначнай № 19 выбарчай акругі, члена Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Руслана Шкодзіна, тыя звароты, якія накіраваны не на аднаразовае вырашэнне асабістага пытання, а на развіццё краіны шляхам змянення заканадаўства ў той ці іншай галіне.
Законапраект па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці прыняты дэпутатамі ў першым чытанні
Праект закона «Аб змяненні законаў» (па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці) прыняты 24 лістапада дэпутатамі ў першым чытанні, паведамляе БелТА.
Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў распачала рэалізацыю праекта «Вуснамі немаўляці»
Палітычная адукаванасць, дасведчанасць насельніцтва аб тым, якую ролю адыгрываюць народныя выбраннікі ў вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці жыхароў сваёй мясцовасці і краіны ў цэлым, павінны фарміравацца ў дзяцінстве, палічылі ў асацыяцыі. Таму прынялі рашэнне аб арганізацыі сустрэч дэпутатаў мясцовых Саветаў са школьнікамі.
17—23 лістапада 2025 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у выбарчых акругах
Парламентарыі правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Інфармацыю аб графіку прыёмаў можна даведацца на персанальных сайтах дэпутатаў і на сайтах раённых выканаўчых камітэтаў.
Мінская і Маскоўская вобласці падзяліліся вопытам па выкарыстанні зямель сельскагаспадарчага прызначэння
У абмеркаванні прынялі ўдзел дэпутаты Маскоўскай абласной Думы, дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі Маскоўскай вобласці, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады Мінскай вобласці.