Навiны
У якіх рэгіёнах Беларусі будзе 17 ліпеня цяплей за ўсё, адказалі сіноптыкі
Днём 17 ліпеня ў паўднёва-заходніх раёнах краіны тэмпература паветра дасягне 30-31 градуса цяпла, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Дзе ў Беларусі 16 ліпеня тэмпература дасягне +30 °С, расказалі сіноптыкі
Днём 16 ліпеня ў паўднёва-заходніх раёнах краіны тэмпература паветра дасягне 30 градусаў цяпла, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ліпідолаг расказала пра галоўную перавагу грэцкіх арэхаў
Яны змяшчаюць амега-3 тлустыя кіслоты, антыаксіданты і поліфенолы
Археолагі ў Егіпце знайшлі грабніцу ўзростам каля 3 тыс. гадоў
У егіпецкім Луксоры знойдзена старажытнае пахаванне ўзростам каля трох тысяч гадоў. Адкрыццё здзейснілі археолагі з Лейдэнскага ўніверсітэта падчас работ у фіванскім некропалі Шэйх-Абд-эль-Курна. Грабніца належыць чалавеку па імені Пасер і адносіцца да перыяду праўлення Рамесідаў — XIX-XX дынастый Старажытнага Егіпта, паведамляе БелТА.
Парасоны замест пляжаў: субота ў Беларусі абяцае дажджы і навальніцы
У Беларусі 11 ліпеня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пачатку года — суперснег, у сярэдзіне — спякота і восеньская прахалода. Што далей?
Сярэдняя тэмпература па краіне
Мільёны людзей не ўяўляюць свайго жыцця без ласункаў. Ці праўда, што цукар — гэта «белая смерць»?
Згодна з прагнозамі, на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў сусветнае спажыванне цукру будзе павялічвацца на 1,2 працэнта за год і да 2034-га дасягне 202 мільёны тон. З даўніх часоў гэты прадукт, нараўне з соллю, называюць «белай смерцю», таму ва ўмовах попыту ўзнікае заканамернае пытанне: наколькі апраўдана яго дэманізуюць? Давайце паспрабуем разабрацца, чаму ўзнікае залежнасць ад цукру, да якіх захворванняў гэта прыводзіць і ці трэба яго цалкам выключаць з рацыёну.
Навальніцы і моцны вецер чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 6 ліпеня
Навальніцы і моцны вецер чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 6 ліпеня. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Каштоўнасці беларускага народа звязаны з самымі важнымі падзеямі яго гісторыі — Іпатаў
Каштоўнасці беларускага народа звязаны з самымі важнымі падзеямі яго гісторыі, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, які прыняў удзел ва ўскладанні кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, перадае БелТА.